Аршанская бітва і тэрор на дарогах + фота
Выступае малады бард Мікола з Рэчыцы.
Конкурс на лепшы лагатып фэсту.
«Яшчэ адзін здымак і фотаапарат паляціць у вогнішча».
Узаранае плугам поле каля памятнага каменя.
«Пагоня» на крыжы.
Ікона Аршанскай Маці Божай.
Да людзей, што згуртаваліся каля агню на былым месцы Аршанскай бітвы, падыходзяць пяцёра «партызанаў» — нямногія, якім удалося ў той вечар схавацца ад міліцэйскіх ліхтароў і кустоўем прабрацца на поле. Яны, брудныя і стомленыя, наперабой распавядаюць пра свае ўцёкі ў поцемках праз вусцішныя хмызнякі ды яміны, і аблаву, учыненую на іх супрацоўнікамі МУС. Двое мясцовых вырашылі рухацца нанач дахаты да Воршы. На Крапівенскім полі да раніцы застаецца невялікі дзесятак беларусаў, што дабраліся на месца.
Так пачыналася асноўная частка святкавання традыцыйнага фестывалю беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва», які штогод ладзіцца бліжэйшыя да 8 верасня выходныя з нагоды славутай перамогі у 1514 годзе трыццацітысячнага войска Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над васьмідзесяцітысячнымі войскамі Маскоўскага княства.
Напярэдадні правядзення фестывалю поле побліз памятнага каменя і крыжа па загаду мясцовых уладаў ўзаралі плугам — цяпер туды немагчыма пад’ехаць ды ставіць намёты таксама не зручна. Фестываль адбываўся троху ў іншым месцы, бліжэй да ракі Крапіўна.
Бардаўскую частку мерапрыемства ў той вечар выратаваў малады спявак Мікола з Рэчыцы. Пасля выступу адзінага на ўвесь вечар барда прысутныя ўключылі музычны дыск.Паслухаць яго каля гадзіны ночы падышлі міліцыянеры з відэакамерай. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пацікавіліся, палітычнае мерапрыемства тут адбываецца ці
Міліцэйскія машыны ў гэтым годзе дзяжурылі на ўсіх дарогах да Крапівенскага поля, учыніўшы на пад’ездах да поля сапраўдны тэрор. Праваахоўныя органы затрымалі людзей, што накіроўваліся на традыцыйны фэст аўтарскай песні «Аршанская бітва». Нагоды да затрыманняў былі розныя — адсутнасць флікера, высвятленне асобы ды нават падазрэнне ў нападзе на інкасатараў і буйным рабаўніцтве. Затрыманых адвозілі ў Воршу, там перадавалі ў рукі гарадскога ці раённага аддзела МУС або транспартнай міліцыі, якая добра адпрацоўвала схему «чамадан — вакзал — гэць з Воршы». Аляксея Трубкіна і Віталя Чарняўскага, напрыклад, двое супрацоўнікаў міліцыі суправаджалі у электрычцы пад канвоем амаль да Мінску. Агулам да месца святкавання не змаглі даехаць каля двух дзесяткаў чалавек.
Нягледзячы на прэвентыўныя затрыманні святкаванне адбылося, хоць і без вялікага размаху. На раніцу да яго далучыўся вядомы бард Андрэй Мельнікаў. Ён адбыў 6 гадзін у аршанскім пастарунку і пехатою прыйшоў з гораду. «Супраціў з боку ўладаў сведчыць, што свята дзейнічае, — зазначыў Андрэй Мельнікаў. — Гэта нагадвае штось акультнае. Нібы нехта з іх вылічыў, што тут нам знаходзіцца небяспечна." Андрэй Мельнікаў паказаў тры крыжы, пастаўленыя ў розных месцах у гонар сярэднявечнай перамогі нашых продкаў, распавёў як з 1991 году мяняўся фармат імпрэзы.
«У мерапрыемства няма арганізатара, — распавёў удзельнік кожнага фэсту Юрка Копцік. — Мы па завядзёнцы збіраемся на гэтым полі паспяваць песні, а нам замінаюць. Сёлета адбылася сапраўдная экспедыцыя супраць партызан. Нібы ў
Стаўленне ўладаў да святкавання аршанскай перамогі было заўсёды непрыязным, да
Юрка Копцік выказвае небяспеку ў сувязі з будучым святкаваннем. «Людзі, што білі сябе ў грудзі ды абяцаліся дапамагаць у арганізацыі канцэрту, сёлета нават не дапамаглі з апаратураю. Усе кінуліся збіраць подбісы, нібыта ў нас ёсць выбары,« — падзяліўся меркаваннем Юрка Копцік.
***
Першы фестываль беларускай аўтарскай песні «Аршанская бітва» адбыўся ў 1991 годзе з ініцыятывы Андрэя Мельнікава і арганізацыйнай падтрымкі журналіста Юрася Копціка. На «Аршанскай бітве» ў розныя гады выступалі многія вядомыя беларускія аўтары: Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Таццяна Беланогая, Уладзімер Арлоў ды іншыя. Фестываль «Аршанская бітва» з’яўляецца народным святам, яго праграма не абмяжоўваецца традыцыйным канцэртам. У мінулыя гады ладзіліся паказальныя выступы рыцарскіх клубаў,
У
У
Можна не здзіўляцца, чаму колькасць людзей, што лічаць беларускую мову роднай, памяншаецца. Адным з чыннікаў з’яўляюцца невітальныя крокі з боку ўладаў падчас патрыятычных мерапрыемстваў падобнага кшталту.
Юльян Місюкевіч