Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску — 45 тыс. рублёў
Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў жніўні быў роўны 45 тыс. рублёў.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у службах занятасці на 1 верасня было зарэгістравана 4.104 беспрацоўныя. У
На часовую працу ў вольны ад вучобы час уладкаваны 2.282 студэнты і школьнікі. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіраваны 1.424 беспрацоўныя. У грамадскіх работах узялі ўдзел 2.405 чалавек, у тым ліку 1.798 беспрацоўных.
Лік заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 верасня склаў 18.339, у тым ліку для рабочых — 14.325.
Падчас пошуку працы да камп’ютэрных інфарматараў звярнуліся больш за 227,4 тыс. чалавек,
Найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў (504 вакансіі), слесары і электраслесары (1.314), грузчыкі (194), прыбіральшчыкі (541), медсёстры (467),
Марына Носава, БелаПАН