У
10 і 11 верасня Гомель адсвяткаваў Дзень горада. Да гэтай падзеі ў абласным цэнтры прымеркавалі адкрыццё шэрагу аб’ектаў, сярод якіх першы ў горадзе гіпермаркет «Лінія» расійскай карпарацыі «ГРІНН».
Як паведамляе Гомельскі гарвыканкам, новы буйны магазін на вуліцы Хатаевіча стаў першым у Беларусі і
Паводле інфармацыі гарвыканкама, падпісанне інвестыцыйнага пагаднення паміж карпарацыяй «ГРІНН» і адміністрацыяй Гомельскай вобласці адбылося 20 мая 2010 года падчас VII Гомельскага эканамічнага форуму. Агульны аб’ём інвестыцый у праект склаў 500 млн. расійскіх рублёў. Частка сродкаў зрасходавана на добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, а таксама на будаўніцтва сучаснай дзіцячай гульнёвай пляцоўкі каля гіпермаркета. Новая «Лінія» створыць для жыхароў Гомеля 700 працоўных месцаў.
Агульная плошча гіпермаркета складае 14 тыс. кв. м, гандлёвая — 5 тыс. кв. м. Ён абсталяваны 32 касавымі тэрміналамі. Гандлёвая галерэя на другім паверсе і частка плошчаў у перадкасавай зоне аддадзены арандатарам.
Як і ўсе «Лініі», гомельская працуе ў фармаце cash&carry (
Гіпермаркет працуе кругласутачна і мае бясплатную стаянку на 500 аўтамабіляў.
БелаПАН