Глыбоцкі МКК мадэрнізуе выраб згушчонкі

Источник материала:  
10.09.2010 12:18 — Новости Общества

У цэху будзе праведзеная маштабная рэканструкцыя і замененае тэхналагічнае абсталяванне. Тэндар на яго пастаўку выйграў італьянскі вытворца. Да канца года ён паставіць комплексную лінію магутнасцю 330–350 бляшанак за хвіліну, якая будзе ўключаць поўны цыкл вытворчасці прадукта ад падрыхтоўкі тары да пакавання. Кошт абсталявання складае 2 млн. еўра. Ягоны ўвод у эксплуатацыю прызначаны на першы квартал 2011 года.

Яшчэ адным важным праектам сёлета для прадпрыемства стала рэканструкцыя холадазабеспячэння з заменай аміячных кампрэсараў. Сродкі, накіраваныя на гэтыя мэты, склалі каля Br3 млрд. У цэлым на 2010 год камбінат мае намер інвеставаць у асноўны капітал каля Br15 млрд.

Падзяліцца навіной: 
westki.info

←Сідорскі здзяйсняе рабочую паездку ў Ліду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика