Беларусь застаецца ў лідэрах па
10.09.2010 13:26
—
Новости Общества
10 верасьня – cусветны дзень прадухілення самагубстваў.
У сярэднім, у свеце штодня каля 3000 чалавек канчае жыццё суіцыдам. На кожнага чалавека, які здзейсніў самагубства, даводзіцца больш за 20 чалавек, што спрабавалі скончыць з сабой.
Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь шмат гадоў з"яўляецца адным з лідэраў па колькасці самагубстваў.
Паводле крытэрыяў гэтай міжнароднай арганізацыі, высокім лічыцца ўзровень, які перавышае 20 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.
У 2004 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 3411 суіцыдаў, летась каля 3 тысяч – болей за 30 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.
Падзяліцца навіной:
Паводле Радыё Свабода
Паводле Радыё Свабода