Беларусь запросіць экспертаў-крыміналістаў АБСЕ для азнаямлення з матэрыяламі справы аб смерці журналіста А. Бябеніна

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміў учора журналістам прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных, перадае БЕЛТА.

Учора на пленарным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ была зроблена заява аб тым, што Беларусь гатова запрасіць аднаго-двух экспертаў-крыміналістаў з краін — членаў АБСЕ, якія змогуць азнаёміцца з усімі матэрыяламі па справе аб смерці журналіста Алега Бябеніна.

Пры гэтым Андрэй Савіных падкрэсліў, што Беларусь звяртае асаблівую ўвагу сваіх партнёраў па АБСЕ на наступную акалічнасць: кампетэнтныя органы Беларусі максімальна адказна падышлі да правядзення расследавання, усё было зроблена ў строгай адпаведнасці з законам, на ўзроўні агульнапрынятых сусветных стандартаў.

"Запрашэнне экспертаў АБСЕ — гэта беспрэцэдэнтны крок у юрыдычнай практыцы не толькі Беларусі, але і іншых дзяржаў Еўропы. Ён прадыктаваны нашай заклапочанасцю ў сувязі з узнікненнем розных неабгрунтаваных спекуляцый і інсінуацый, якія сталі з'яўляцца не толькі ў СМІ, але і ў заявах асобных прадстаўнікоў міжнародных структур", — сказаў Андрэй Савіных. Ён перакананы, што непрадузятыя вывады запрошаных экспертаў "дадуць магчымасць выключыць неаб'ектыўныя ацэнкі і тэндэнцыйныя тлумачэнні ходу і вынікаў расследавання".

Прэс-сакратар МЗС звярнуў увагу на тое, што нельга забываць, што смерць чалавека — гэта заўсёды трагедыя, ён выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю журналіста.

←КГБ вновь производит аресты в КГК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика