Гары яно гарам...

Источник материала:  

Гэта пра каханне, а не пра пажар, хоць наступствы аднаго і другога ўпаўне параўнальныя. І што самае крыўднае, пацярпеў зусім невінаваты старонні чалавек. Але па парадку: у адным райцэнтры Брэстчыны жыла сабе сям'я. 47-гадовы муж стаў падазраваць жонку ў здрадзе, а яна і не асабліва таілася, гаварыла аб магчымым разводзе. Галава сям'і быў катэгарычна супраць. У адзін з вечароў, які аказаўся ракавым для ўсіх, пакрыўджаны муж схапіў машыну і паімчаў да дома палюбоўніка, бо жонкі не аказалася дома. На сваю бяду, з веснічак выйшаў не каханак, а яго стрыечны брат. Аслеплены злосцю і крыўдай, мужчына не разабраў у поцемках і, націснуўшы на газ, ударыў машынай старонняга чалавека. Той атрымаў сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні. А няўдалы "раганосец" тым часам ударыў сябе тры разы нажом у жывот і пашкодзіў шэраг унутраных органаў. Калі міліцыянеры вымалі акрываўленага вадзіцеля з машыны, ён па тэлефоне... прызнаваўся ў каханні сваёй жонцы.

Суд, разабраўшы ўсе абставіны гэтай гісторыі кахання, прызначыў вінаватаму пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі.

Яна СВЕТАВА.

←КГБ вновь производит аресты в КГК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика