"Крызіс сямі гадоў" вашага дзіцяці: ўвага на сябе

Источник материала:  
09.09.2010 09:45 — Новости Общества
Ці ведаеце вы, што нашы малыя сталеюць гэтаксама хутка, як мы старэем. Яны становяцца больш дапытлівымі і скрытнымі, асабліва гэта датычыцца сямігадовых дзяцей. Уступіўшы ў новую фазу сталення, яны, натуральна, адчуваюць сябе не зусім камфортна, бо пачынаюць больш давяраць не сваёй любімай маме або бабулі, а аднакласнікам і першай настаўніцы. Гэта цалкам заканамерны фізіялагічны працэс.

Тыя бацькі, якія разумеюць гэта і не абмяжоўваюць дзіця, вылучаючы толькі свой аўтарытэт, не страчваюць узаемаразумення з дзіцем. Аднак бываюць выпадкі, калі бацькі не могуць наладзіць стасункі са сваім дзіцем, якое стала больш дарослым. У такім разе варта звярнуцца да спецыяліста. Парады псіхолага бацькам першакласнікаў дапамогуць не толькі знайсці агульную мову з імі, але і адновяць даверныя адносіны.

Вельмі важна, каб так званы крызіс сямі гадоў не зацягнуўся надоўга. Для гэтага бацькам трэба быць надзвычай уважлівымі не толькі да паводзінаў свайго дзіцяці, але і да сваіх учынкаў.

Найбольш простыя і лёгка выканальныя парады спецыялістаў:

- не варта навязваць сваё меркаванне ў дачыненні да новых сяброў, тым больш, калі яно адмоўнае, трэба паспрабаваць зразумець, чаму дзіця выбрала сяброўства з дрэннымі аднагодкамі, а не з добрымі;

- непажадана ўваходзіць у пакой без стуку, бо дзіця хоча быць гаспадаром у сваёй "прасторы", а не госцем;

- не абмяжоўвайце дзіця ў выбары гуртка па інтарэсах. Няхай лепш яно паходзіць месяц і само зразумее, што яму гэта не падабаецца, чым пасля 3—5 гадоў наведвання вамі выбранага гуртка высветліцца, што яно не пераносіла той род дзейнасці, якім займалася гэтулькі гадоў;

- заахвочвайце яго дасягненні, але не захвальвайце, інакш яго самаацэнка можа стаць занадта завышанай;

- дапамажыце яму адчуваць сябе свабодным, але пры гэтым раскажыце, што дазволена, а што не;

- не ўмешвайцеся ў справу, якой заняты ваш першакласнік, калі ён не просіць дапамогі;

- не параўноўвайце хлопчыкаў і дзяўчынак, не стаўце адных у прыклад другім: яны розныя нават па біялагічным узросце — дзяўчынкі звычайна старэйшыя за аднагодкаў-хлопчыкаў; не забывайце, што хлопчыкі і дзяўчынкі па-рознаму бачаць, чуюць, па-рознаму ўспрымаюць прастору і арыентуюцца ў ёй, а галоўнае — па-рознаму асэнсоўваюць усё, з чым сутыкаюцца ў гэтым свеце;

- паступова, але няўхільна знімайце з сябе клопат і адказнасць за асабістыя справы дзіцяці і перадавайце іх яму;

- не бойцеся паказаць сваю "слабасць", паскардзіўшыся на стомленасць або дрэннае самаадчуванне. Дайце дзіцяці магчымасць падаглядаць вас, праявіць клопат і ўвагу;

- дазваляйце дзіцяці адчуць адмоўныя наступствы сваіх дзеянняў (або сваёй бяздзейнасці). Толькі тады яно будзе сталець і станавіцца "свядомым".



←В 2010 году в Беларуси планируется приватизировать 118 госпредприятий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика