У крамах Гомеля адзначаецца дэфіцыт масла
Работнікі ўніверсамаў і супермаркетаў не змаглі растлумачыць прычыну дэфіцыту. Паводле іх слоў, масла яны заказваюць, але не ведаюць, чаму яно не пастаўляецца ў поўным аб’ёме.
У аб’яднанні «Гомельмясамалпрам» пацвердзілі, што пэўная праблема з маслам ёсць. Вытворцы Гомельскай вобласці за апошні час павялічылі пастаўкі масла на ўнутраны рынак ў паўтара разу, а колькасць заявак на мясцовых заводах вырасла ў
У «Гомельмясамалпраме» падкрэслілі, што мясцовыя вытворцы не змаглі пакуль закрыць нішу, якая апусцела пасля сыходу іншых пастаўшчыкоў.
Ва ўпраўленні гандлю Гомельскага аблвыканкама заявілі, што ніякага дэфіцыту масла няма, прадукт павінен быць у продажы, а калі і ёсць дзесьці дэфіцыт, то вінаватыя ў гэтым загадчыкі магазінаў.
БелаПАН