Ажубаліс сустрэўся з
Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец, міністр пачаў з віншаванняў з Днём перамогі пад Оршай. «Літва пераймае старшынства ў АБСЕ, і спадар Ажубаліс цікавіўся абстаноўкай перад палітычнай кампаніяй 2010–2011 гадоў, перспектывамі дэмакратычнага руху, пытаннямі санкцый супраць вышэйшых беларускіх чыноўнікаў і пытаннямі рэгістрацыі БХД», — паведаміў Севярынец.
Ён таксама заўважыў, што першай умовай перамоў з боку еўрапейцаў наконт зняцця візавых санкцый у дачыненні да беларускіх вышэйшых чыноўнікаў мусіць быць вызваленне палітычных вязняў і дэмакратычныя змены. «Мы лічым, што Расія можа аслабіць Лукашэнку, але не можа адыграць станоўчай ролі ў дэмакратызацыі Беларусі» — сказаў Севярынец.
Як паведаміў БелаПАН яшчэ адзін удзельнік сустрэчы, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, агульная пазіцыя прадстаўнікоў дэмсіл «палягала на тым, каб Еўропа рабіла крокі насустрач Беларусі, калі Беларусь спачатку зробіць крокі насустрач Еўропе». «Па вялікім рахунку, нягледзячы на тое што Лукашэнка зараз знаходзіцца ў складанай сітуацыі, не выглядае на тое, што ён зробіць рэальныя крокі для лібералізацыі», — заявіў Янукевіч.
БелаПАН