Сяргей Нагорны: "Я вывеў формулу пераможцы конкурсаў прыгажосці"

Источник материала:  

Белакурая мадэль з Аўстраліі на Тыдні моды ў Парыжы літаральна "ўзарвала" подыумы і сусветныя СМІ, стаўшы адзінай дзяўчынай, якая прыняла ўдзел адразу ў некалькіх мужчынскіх паказах запар. Але здзіўленню журналістаў не было межаў, калі яны даведаліся, што завуць дзяўчыну... Андрэй Педжыч і гэта — мужчына ад нараджэння...

18-гадовы эмігрант з былой Югаславіі вонкава амаль нічым не адрозніваецца ад дзяўчыны: хударлявыя ногі, жаноцкія рысы твару, доўгія валасы. Сяргей Нагорны, кіраўнік адной з найбольш аўтарытэтных студый моды ў Беларусі, назваў прыгажосць Педжыча тыпам "унісэкс".

Сяргей Нагорны:  "Я вывеў формулу пераможцы конкурсаў прыгажосці"— На подыуме сёння запатрабаваныя вельмі маладыя хлопцы. Вобраз класічнай мужчынскай прыгажосці — містар свету — гэта камерцыйная рэкламная здымка. На подыуме — інакш, тут дамінуе стыль унісэкс. І поспех Андрэя Педжыча пра гэта гаворыць.

— Наколькі актуальны "унісэкс" для дзявочай моды?

— Прыгажосць можна ўмоўна падзяліць на два тыпы: класічная і подыумная. Яркі прыклад подыумнай прыгажосці — Кейт Мос. Заявіўшы пра сябе ў 1992 годзе, яна адправіла на пенсію Наомі Кэмпбел, Сіндзі Кроўфард і Клаўдзію Шыфер. Яе подыумны тыпаж прасочваецца і сёння: маладая дзяўчына 15-16 гадоў з анарэксічнай фігурай. Унісэкс: калі незразумела, дзяўчына перад табою ці хлопец. Такі стандарт прыгажосці для фотаіндустрыі актуальны і сёння. Беларускі прыклад — мадэль Кацярына Касушка, якая "стрэліла" сёлета на паказах у Нью-Ёрку.

— А як быць з прыгажосцю класічнай?

— Класічная прыгажосць — высокія скулы, натуральныя яркія вочы, галівудская ўсмешка, прапарцыянальны велічыні твару нос. Такая прыгажосць запатрабаваная падчас конкурсаў прыгажосці. Адзін з маіх любімых прыкладаў — вобраз Евы ў Сіксцінскай капэле. Гэты вобраз пераклікаецца з... Кацяй Даманьковай, нашай "Супермадэллю-2006". Яскравы прыклад класічнай прыгажосці. Мне ўвогуле здаецца, што я вывеў формулу для конкурсаў прыгажосці: каб даведацца пераможцу, трэба паспрабаваць праасацыяваць дзяўчыну з Евай. Калі вобразы супастаўляюцца — дзяўчыну можна спакойна выбіраць на першае месца.

— Якая прыгажосць у беларусак і ці дапамагае яна ім прабіцца?

— На подыуме павінна быць інтэрнацыянальная прыгажосць: сёння працуеш у Нью-Ёрку, заўтра ў Парыжы, а паслязаўтра ў Токіа. Мадэлі з цёмным колерам скуры атрымліваюць менш працы. Беларускім дзяўчатам пашанцавала — яны асацыю- юцца з інтэрнацыянальнай прыгажосцю і могуць працаваць па ўсім свеце.

"У мадэлінгу ў вас ніколі не спытаюць пра памер грудзей"

— Калі ў агенцтва тэлефануе дзяўчынка, якая хоча займацца ў подыум-школе — у яе ніколі не запытаюць пра памер грудзей. Усё, што важна на подыуме — гэта ўзрост (не больш за 18), сцёгны (не больш за 90) і рост (не ніжэйшы за 175 см). Памер сцёгнаў у залежнасці ад росту можа вагацца: 90-92. Жаночая фігура сышла з фэшн-індустрыі, забраўшы з сабою грудзі. Усё гэта пайшло ў "Плэйбой", конкурсы прыгажосці і камерцыйныя рэкламныя здымкі.

— Калі высокі рост — патрабаванне для подыумных мадэляў, то для конкурсаў прыгажосці высокі рост неабавязковы?

— Для конкурсаў прыгажосці можа быць зацверджаная дзяўчына і з меншым, чым у мадэлі, ростам.

Рэзаць ці не рэзаць?

— Як у Еўропе ставяцца да мадэляў, якія карысталіся паслугамі пластычных хірургаў? На конкурсе "Міс Інтэркантыненталь-2009" перамагла дзяўчына, якая некалькі разоў клалася пад нож...

— На мой погляд, такія дзяўчаты падыдуць толькі для конкурсаў прыгажосці. Фігура там сапраўды падводзіцца да ідэалу. Дзяўчаты на подыумах маладыя — 15-16 гадоў, а ў конкурсах прыгажосці — больш сталыя, там патрэбна жаноцкая фігура. Пластыка — ужо звычайная практыка для конкурсаў прыгажосці, але яна непрымальная для подыуму. На подыуме цэніцца прыродная прыгажосць. Але ж і табу на пластычныя аперацыі там няма. Заходніх мадэляў, якіх бяруць на паказы, не пытаюць, рабілі яны пластыку ці не. Зараз усё адбываецца праз інтэрнэт: глядзяць здымкі, просяць зрабіць відэа. Пасля агенты глядзяць, ці падыходзіць вобраз дзяўчыны для працы ў іх агенцтве.

"Конкурс прыгажосці — рэч палітызаваная"

— Даводзіцца чуць, што сёння ў Беларусі існуе моцная канкурэнцыя паміж мадэльнымі агенцтвамі. Наколькі гэта праўда?

— Мы шукаем новыя твары. Прыйшоў новы сезон, агенцтвы чакаюць для працы новыя цікавыя твары. З 1-га студзеня 2011 года будзе адменена ліцэнзія мадэльных агенцтваў. Цяпер барацьба будзе вельмі сур'ёзная, і канкурэнцыя павялічыцца. Але ў гэтым няма нічога дрэннага. Гэта будзе стымуляваць нас да новых праектаў і сур'ёзнай працы. Хоць ужо сёння ў кожнага з нас ёсць свая ніша: у Варламава — праца з маладымі дызайнерамі, у Нацыянальнай школы прыгажосці — конкурсы прыгажосці, у нас — больш подыумная праца, арыентацыя на Захад.

— Значыць, калі дзяўчына марыць перамагчы на конкурсе прыгажосці, яна павінна ісці толькі ў Нацыянальную школу прыгажосці?

— Неабавязкова. Мы таксама супрацоўнічаем з Нацыянальнай школай. І калі ў нас ёсць дзяўчына з цікавай знешнасцю, якая магла б "стрэліць" на конкурсе прыгажосці, мы раім яе Вользе Сярожнікавай.

— А якія крытэрыі падчас адбору на "Міс Беларусь"?

— Конкурс "Міс Беларусь" адкрыты для ўсіх дзяўчат. На конкурсе мы не спрабуем выбраць дзяўчыну з беларускай знешнасцю, а выбіраем дзяўчыну са знешнасцю еўрапейскай, каб яна ў далейшым змагла праславіць нашу краіну. Зразумела, тут павінен быць унутраны стрыжань: каб дзяўчыну заў- важылі і яна стала фаварыткай. Конкурс прыгажосці, гэтаксама як і спорт, палітызаваны. За ўдзел плацяцца вялікія грошы і, зразумела, калі дзяўчына перамагае, яна праслаўляе сваю краіну, і конкурс нават можа прыехаць у Беларусь. Для маладой Беларусі імідж вельмі важны.

Рэабілітацыя

Падводзячы вынікі, Сяргей Нагорны прызнаецца:

— Часам кажуць, што славянская прыгажосць губляе пазіцыі, уступаючы месца азіяцкай. Хачу супакоіць беларускіх дзяўчат і жанчын і параіць, каб яны не звужалі касметыкай вочы — кароткія ножкі моднымі не будуць. Славянская прыгажосць заўсёды была на п'едэстале: актуальная ва ўсе часы, яна і сёння дамінуе на подыуме.

Ілья ЛАПАТО.

←В Минске озвучили официальные итоги переписи населения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика