А ты паказаў пашпарт?

Источник материала:  

Журналіст "Звязды" прыняў удзел у піўным рэйдзе

"Піўны дазор" — грамадская ініцыятыва, якую распрацавала ААТ "Півавараная кампанія "Балтыка" для барацьбы з нядбайнымі гандлярамі піва, якія прадаюць алкагольны напой няпоўнагадовым. У Беларусі "піўны дазор" прайшоў упершыню. Падчас фестывалю піва ў Лагойску спецыяльна створаная каманда (прадстаўнікі кампаніі, журналісты, супрацоўнікі міліцыі) сачыла за выкананнем заканадаўства,

А ты паказаў пашпарт?— Фестываль піва — тое свята, дзе можна прывіць людзям культуру піцця піва. Інакш кажучы, мы стараемся адвучыць людзей ад лавачак, ларкоў і кустоў, — кажа ідэйны натхняльнік і пачынальнік фестывалю Уладзімір Нярозя. — Адна з умоў развіцця гэтай культуры — недапушчэнне продажу алкаголю асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, таму ініцыятыву "Піўнога дазору" мы цалкам падтрымліваем.

Няма 18 — няма піва

Мы ідзём, і нас многа — пяць груп. Экіпіраваўшыся ў адмысловыя майкі з надпісам "Піўны дазор", шыбуем акурат да латкоў з півам.

— Добры дзень! Раскажыце, як вы вызначаеце ўзрост пакупніка? — пытаемся ў маладзіцы з ружовымі шчокамі.

— Пытаюся пашпарт, — па-вайсковаму дакладвае дзяўчына. — Як жа ж без яго?

На фестывалі піва ў Лагойску гандлёвых пунктаў шмат. І для аматараў хмельнага напою тут прыволле. Каго тут толькі няма: хлопцы ў шатландскіх кілтах, напаўадзетыя дзяўчаткі ў нацыянальных нямецкіх сукенках (стылізацыя пад Oktoberfest), нават вясёлая "карова", якая раздавала сцяжкі фэсту...

— А я і так бачу адразу: ёсць васемнаццаць ці не, — бубніць пад нос другі малады чалавек, да якога прыйшоў наш рэйд.

— А ведаеце пра закон, які забараняе продаж алкаголю няпоўнагадовым?

— Чуў нешта...

Усім гандлярам піва наша "дазорная дружына" яшчэ раз нагадвае закон, папярэджвае пра адміністрацыйную адказнасць і прымацоўвае да гандлёвага месца сцікер "Няма 18 — няма піва". Нашы дзеянні выклікаюць у наведнікаў вялікую цікавасць: падыходзяць, чытаюць, пытаюцца.

У той дзень групы "піўных дазораў" пастараліся абысці амаль усе пункты продажу піва на фэсце. Пры падсумаванні вынікаў журналісты дзяліліся адзін з адным рэакцыяй гандляроў. Рэакцыя была рознай: адны наш рэйд успрынялі як данасць, другія шчыра здзіўляліся, калі чулі лічбы адміністрацыйнага штрафу і са словамі "вось цяпер буду ведаць" ужо самі прыляплялі да сваёй палаткі сцікеры-папярэджанні "Няма 18 — няма піва". Вынікі былі цікавыя: далёка не ўсе гандляры, нягледзячы на закон, ведаюць яго нюансы. Далёка не ўсе пытаюць пасведчанне ў пакупніка, калі сумняваюцца ў яго ўзросце. І далёка не ўсе рады такому закону: сустракаліся выпадкі, калі гандляры не хацелі размаўляць з "дазораўцамі", што гаварыла пра іх безадказнасць.

Як расказаў начальнік інспекцыі па справах няпоўнагадовых Лагойскага РУУС Васіль Лонскі, галоўнае, каб тыя гандляры, якія прадаюць піва асобам, маладзейшым за 18 гадоў, зразумелі: яны не толькі шкодзяць здароўю моладзі, якой прадаюць піва — яны шкодзяць найперш сабе: адміністрацыйная адказнасць за парушэнне заканадаўства — ад 20 да 40 базавых велічынь, пры паўторных з'явах — пазбаўленне ліцэнзіі...

Ілья ЛАПАТО.

Лагойск—Мінск.

 

На заметку

Рэйды "Піўнога дазору" былі знарок прыдуманыя для кантролю за продажам піва. Акцыя стартавала ў 2008 годзе і ўжо абышла 24 гарады Расіі. У 2009 годзе "дазор" прайшоў у Казахстане. Рэйды ўключаюць у сябе гутарку з прадаўцамі аб адказнасці за продаж піва няпоўнагадовым, а таксама размяшчэнне ў гандлёвых пунктах адмысловых знакаў-сцікераў акцыі "Няма 18 — няма піва".

 

 

 

←В Минске озвучили официальные итоги переписи населения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика