Севастопальскім скверы не будзе спілавана ніводнае дрэва

Источник материала:  
08.09.2010 19:13 — Новости Общества
А таксама не будуць знішчаныя шчыліны з артэзіянскай вадой, што знаходзяцца на яго тэрыторыі. Такое абяцанне сёння даў мэр Мінска Мікалай Ладуцька падчас сутрэчы з журналістамі.

Мікалай Ладуцька: “Дрэвы там ніхто не пілаваў і не будзе. Свідравіны гэтыя затампаніраваныя — гэта запасныя шчыліны з артэзіянскай вадой. Калі будзе такая патрэба — мы іх адкрыем! Яны знаходзяцца ў прыродаахоўнай зоне. Да таго ж, вада — гэта наша багацце і наша каштоўнасць. І калі нехта пускае плёткі, што мы збіраемся знішчыць гэтыя шчыліны, то ні ў якім разе!”

Як раней паведамлялася, па вуліцы Каліноўскага запланавана пракласці так званае “трэцяе кальцо”. Але па словах Ладуцькі, калі да гэтых планаў дойдзе справа — невядома. Магчыма, кажа мэр, праз 20 гадоў, а можа і праз 25. Таму, запэўніў ён, тэрыторыя Севастопальскага сквера ёсць і будзе. Адзінае — яе трэба давесці да ладу, добраўпарадкаваць.

←Одиноких женщин в Беларуси становится больше

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика