Панамароў: Смех дый толькі
Сяргей Панамароў адрэагаваў на нядаўняе рашэнне Нясвіжскага раённага суда аб спыненні супраць яго адміністрацыйнай справы па факце абразы начальніка клецкай ЖКГ Аляксандра Навіцкага. «Смех дый толькі. На перадапошнім, шостым па ліку судзе, я выйграў у Навіцкага», — кажа Панамароў і дадае, што ніякага прымірэння бакоў не было, а таму ён не збіраецца спыняцца.
У сваю чаргу Аляксандр Навіцкі патлумачыў «НН» чаму ён напісаў у суд прымірэнчую заяву. «Мне надакучыла ўжо ездзіць у суды, якія распачаў Панамароў. Суд прызнаў яго вінаватым, але не пакараў, бо я напісаў гэтую заяву».
Нагадаем, што на сёння незавершанай застаецца крымінальная справа супраць Панамарова паводле арт. 369 КК РБ («Знявага прадстаўніка ўлады»). Клецкага апазіцыянера абвінавачваюць у абразе шэрагу клецкіх чыноўнікаў. Панамарова абвясцілі ў вышук.
СП