Выпускнікам, размеркаваным у Мінск, адмаўляюць у чарзе на кватэру
08.09.2010 12:35
—
Новости Общества
Іншагароднім маладым спецыялістам давядзецца чакаць, пакуль не пройдзе 5 гадоў са дня рэгістрацыі ў сталіцы.
Гэтая сумная гісторыя адбылася з Ганнай*, выпускніцай БДУ 2010 года, якая днямі паспрабавала стаць у чаргу на будаўніцтва жылля ў Першамайскім раёне Мінска:
“Калі я падавала дакументы, каб стаць у чаргу на кватэру, адбыўся такі дыялог:
- А вы калі зарэгістраваліся ў Мінску - да ці пасля размеркавання? - запыталася ў мяне кабета з “аднаго вакна”.
- Натуральна, да! - адказала я. Бо як я ўвогуле магла зарэгістравацца пасля?
- Дык вы адмыслова зарэгістраваліся ў Мінску, каб вас сюды размеркавалі?! Тады вам, хутчэй за ўсё, адмовяць у пастаноўцы ў чаргу на кватэру!
Але ва ўказе нічога такога няма!” - распавяла Еўрарадыё Ганна.
Намесніца начальніка ўпраўлення юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства ЖКГ Наталля Канарэйчык пацвердзіла Еўрарадыё, што заканадаўства сапраўды звязвае пастаноўку маладых спецыялістаў на чаргу з тэрмінам, калі яны зарэгістраваліся ў Мінску:
“Справа сапраўды ў тым, што яна зарэгістравалася раней, чым атрымала размеркаванне. Пастаноўка ў чаргу паводле нашага заканадаўства сапраўды залежыць ад гэтага”.
Нязручны для гераіні нашай гісторыі ўказ прэзідэнта № 565 “Аб некаторых захадах па рэгуляванні жыллёвых адносінаў” прыняты амаль 5 гадоў таму. Яшчэ ў кастрычніку 2008 года ў яго былі ўнесеныя змены, якія пазбаўляюць маладых спецыялістаў неабходнасці чакаць 5 гадоў пасля рэгістрацыі, каб стаць у чаргу на жыллё ў сталіцы. Але не ўсіх.
“Гэтая норма гучыць так: прыбыццё ў горад Мінск мусіць быць звязана з накіраваннем на працу, - удакладнілі ў Міністэрстве ЖКГ. - Такім чынам, лагічна, што спачатку грамадзянін атрымлівае накіраванне, а пасля прыязджае ў горад Мінск. Такія людзі цягам 2 гадоў пасля навучання, пакуль яны захоўваюць статус маладых спецыялістаў, і могуць станавіцца ў чаргу неўзабаве пасля прыбыцця па размеркаванні”.
Статус маладога спецыяліста выпускнікі захоўваюць 2 гады, а чакаць магчымасці стаць у чаргу на кватэру давядзецца 5 гадоў... Атрымліваецца зачараванае кола. Размеркаванне ў сталіцу без мінскай рэгістрацыі ўяўляе для іншагародніх выпускнікоў пэўную складанасць. Але калі ты зробіш сабе рэгістрацыю ў Мінску - страціш права на чаргу на кватэру.
“Дакументы ў мяне ўзялі, іх будзе разглядаць выканкам, і зараз я чакаю на пісьмовы адказ, які мусіць быць на пачатку кастрычніка. Але сказалі, што калі зарэгістраваўся раней за размеркаванне, дык могуць адмовіць. А я ў іх чула, што зараз гэтак жа сама не ставяць у чаргу аспірантаў па накіраванні. І вось, глядзяць, калі чалавек прапісаўся”, - працягвае Ганна.
Калі яе просьбу не задаволяць, у дзяўчыны будзе наступнае выйсце з сітуацыі: выпісацца з таго месца, дзе яна зарэгістравалася да размеркавання, і зарэгістравацца ізноў. Хаця б там жа. Не сакрэт, што цяпер гэта не вялікая праблема: справа толькі ў грошах. І тады фармальна Ганна будзе зарэгістраваная пасля размеркавання і зможа ізноў прэтэндаваць на пастаноўку ў чаргу.
У іншым выпадку скарыстацца правам маладога спецыяліста на месца ў чарзе на будаўніцтва жылля яна не зможа. Магчыма, што за 5 гадоў у Ганны з’явяцца іншыя абставіны, якія дазволяць ёй падаць дакументы, напрыклад, на паляпшэнне жыллёвых умоваў. А сваёй чаргі ж яшчэ трэба дачакацца! Карацей, калі выпускнік 2010 года з вышэйшай адукацыяй раптам зарэгістраваўся ў Мінску да размеркавання, ён мае рэальныя шансы перасяліцца ў новую кватэру, калі будзе ўжо зусім не маладым спецыялістам...
* імя змененае