Затрыманы Сяргей Папоў

Источник материала:  
08.09.2010 10:23 — Новости Общества

8 верасьня раніцай міліцыянты затрымалі кіраўніка менскай арганізацыі незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргея Папова.

Міліцыянты таксама ўчынілі ператрус на кватэры, дзе жыве Папоў. З пастановы на ператрус вынікае, што хлопца падазраюць у датычнасьці да здарэньня ля турмы на вуліцы Акрэсьціна.

6 верасьня невядомыя кінулі ў будынак турмы некалькі «кактэляў молатава». Відэа гэтага здарэньня можна паглядзець тут

У часе ператрусу ў Папова міліцыянты сканфіскавалі 2 пустыя каністры з-пад бэнзіну, бутэльку машыннага масла, кампутар, дыскі і фотакамэру маці хлопца.

Бацькі Сяргея некалькі разоў заяўлялі, што іхны сын ня мае дачыненьня да здарэньня 6 верасьня, бо ў той дзень знаходзіўся на лецішчы за горадам.

7 верасьня міліцыя Менску паведаміла, што распачала крымінальную справу па факту здарэньня ля турмы на вуліцы Акрэсьціна. Хоць днём раней прадстаўнікі МУС абвяргалі сам факт здарэньня.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Белорусская милиция и таможенники готовы к проблемам, которые связаны с Таможенным союзом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика