Дакладчык ПАРЕ: патрэбнае поўнае расследаванне смерці Бябеніна
07.09.2010 13:48
—
Новости Общества
Сініка Хурскайнэн, дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі, выказала неспакой з прычыны сьмерці журналіста Алега Бябеніна.
«Узьніклі пытаньні адносна абставін яго сьмерці, і я спадзяюся, што ўлады правядуць поўнае, празрыстае і вычарпальнае расьсьледаваньне гэтага трагічнага выпадку, — сказала Хурскайнен. — ПАРЭ будзе пільна сачыць за вынікамі расьследаваньня, ды таксама за ходам падзей перад прэзыдэнцкімі выбарамі, асабліва што тычыцца свабоды прэсы і палітычных свабодаў грамадзян Беларусі».
Падзяліцца навіной:
svaboda.org
svaboda.org