Па факце нападу на ізалятар на зав. Акрэсціна распачатая крымінальная справа
Інфармацыя пра здарэнне паступіла ў міліцыю 6 верасня ў 04.23. Двое невядомых кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю ў дзверы КПП Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, у выніку чаго яна загарэлася. Ці затрыманы
Варта адзначыць, што інфармацыя пра атаку ЦІП кактэйлямі Молатава з’явілася ў інтэрнэце вечарам 6 верасня са спасылкай на анархічную групу «Сябры свабоды». Паведамлялася, што акцыя была праведзена ў знак салідарнасці з затрыманымі па падазрэнні ў дачыненні да інцыдэнту каля расійскага пасольства 30 жніўня.
Нагадаем, 3 верасня па падазрэнні ў дачыненні да атакі кактэйлямі Молатава расійскага пасольства ў Мінску былі затрыманы шасцёра маладых людзей. На сённяшні дзень, паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых ужо сямёра.Інцыдэнт каля расійскага дыппрадстаўніцтва ў Мінску адбыўся вечарам 30 жніўня. У 22.20 супрацоўнікі дэпартамента аховы МУС Беларусі падчас абходу тэрыторыі пасольства выявілі падпалены службовы аўтамабіль
2 верасня
БелаПАН