TUT.BY вывучае абноўлены беларускі правапіс

Источник материала:  
06.09.2010 19:53 — Новости Общества
1 верасня ўступіў ў дзеянне "Закон аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", прыняты яшчэ два гады таму. Афіцыйныя правілы беларускай мовы не мяняліся з 1959 года, а над прынятымі праўками працавалі цэлых 20 год. 7 верасня разглядаем стары-новы правапіс ў студыі TUT.BY.

Аб 11.15 у эфіры TUT.BY загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар Віктар Іўчанкаў, пад навуковым кіраўніцтвам якога вялася распрацоўка новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Ці была неабходнасць прыняцця новай рэдакцыі? З якой мэтай правапіс узвялі ў ранг закона? Што і для каго зменіцца з уступленнем у сілу новай рэдакцыі правілаў? Якое пакаранне чакае тых, хто не будзе іх выконваць?

А 12.15 у нашай студыі вядомыя мовазнаўцы — намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім і адзін з аўтараў зводу правілаў "Беларускі клясычны правапіс" (2005) Зміцер Саўка. Якія хібы маюць новыя правілы? Як грамадскасць паставілася да закону? Ці паспрыяе дакумент росту папулярнасці беларускай мовы?

←Александр Лукашенко заявляет о недопустимости показухи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика