«Известия»: Дзіўнае самагубства
Сёння ў Менску пройдзе грамадзянская паніхіда па журналісце Алегу Бябеніну, заснавальніку апазіцыйнага сайта charter97.org, які быў знойдзены мёртвым у сваім загарадным доме. Яго гібель — пры вельмі дзіўных абставінах — выклікала масу пытанняў. У версію следства — самагубства — калегі Алега не вераць.
Журналіста выцягнулі з пятлі ўвечары 3 верасня — у яго дачным доме пад Менскам. Побач ляжаў перакулены зэдлік. У той час Алег Бябенін быў ужо мёртвы. Напярэдадні ён перастаў адказваць на званкі і жонка сур’ёзна занепакоілася.Як паведамілі ў абласной міліцыі, на целе загінулага «не было знойдзена слядоў барацьбы», а суседзі па лецішчы не бачылі ў той дзень незнаёмых. Таму аператыўнікі паспяшаліся агучыць «асноўную версію» — самагубства. Прычым яшчэ да таго, як з’явіліся першыя высновы судмедэкспертаў. Пазней да расследавання падключылася Генпракуратура, але і там кажуць: хутчэй за ўсё, Бябенін добраахвотна пайшоў з жыцця.
А вось калегі журналіста — заснавальніка і кіраўніка аднаго з вядучых апазіцыйных парталаў Беларусі
падзяліўся з „Известиями“ беларускі палітолаг Аляксандр Фядута, што некалі працаваў з Бябеніным у газеце „Імя“. — Алег заўсёды быў спакойным, стрыманым чалавекам. Версія самагубства мае такое ж права на існаванне, як і версія забойства. Следства дапусціла памылку, паспяшаўшыся агучыць адзіную версію».
Не верыць у яе і паплечнік загінулага апазіцыянера, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. Раней ён абвясціў, што гатовы балатавацца ў прэзідэнты, і Бябенін павінен быў узначаліць перадвыбарчы штаб палітыка. «Мы сустракаліся кожны дзень, у нас былі вялікія планы», — паведаміў Саннікаў. Сам Бябенін распавядаў калісьці, што ў далёкім