Аднакурснік Бябеніна прапануе стварыць міжнародную камісію па расследаванню смерці

Источник материала:  
06.09.2010 14:16 — Новости Общества

Кіеўскі журналіст Юры Свірко выступіў з ідэяй стварэння міжнароднай камісіі па расследаванню смерці Алега Бябеніна.

Свірко хоча, каб у гэтую камісію ўвайшлі толькі былыя аднагрупнікі Алега па журфаку БДУ. Сам Свірко гатовы ўзначаліць гэтую групу.

«Я дапускаю магчымасць самагубства майго аднакурсніка, хаця на дадзены момант паверыць у гэтую версія цяжка. Лічу, што неабходна правесці аб’ектыўнае і незалежнае расследаванне абставінаў смерці Алега Бябеніна», — піша Ю.Свірко.

У камісіі ён прапануе ўключыць Вольгу Бябеніну («Народная газеце»), Алена Ляўковіч («Народная газета»), Віктар Дзятліковіч (Масква), Сяргей Хрыпач («На страже»), Юрась Карманаў (АР), Аляксей Доваль («Еўраньюс»), Вераніка Доваль (Ліён), Таццяна Владзімірава («Рэспубліка»).

«Упэўнены, што менавіта такі склад камісіі зможа гарантаваць неабходную аб’ектыўнасць расследавання. Я раздзяляю погляд Святланы Калінкінай, якая працавала разам з Алегам у даўно зачыненай газеце «Імя», пра тое, што смерць Бябеніна не была выгаднай ні апазіцыі, ні Лукашэнку», — сканчвае зварот Ю.Свірко.

Падзяліцца навіной: 
ЗП

←Платные минидома-интернаты появятся в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика