Новы незалежны інтэрнэт-канал для Беларусі і Расіі

Источник материала:  
06.09.2010 14:52 — Новости Общества
Сёньня ў Таліне пачынае вяшчаньне новае інтэрнэт-тэлебачаньнеАру-ТБ — незалежны грамадзка-палітычны канал, арыентаваны на беларускую і расейскую аўдыторыі.

«Ару-ТБ — незалежнае тэлебачаньне, таму галоўны прынцып яго працы — аб’ектыўнасьць»,- гаворыцца ў сёньняшнім прэсавым паведамленьні Ару-ТБ. — Інфармацыя будзе падавацца так, каб гледачы самі рабілі высновы, параўноўвалі супрацьлеглыя меркаваньні, розныя падыходы."

Над Ару-ТБ працуюць спэцыялісты ў галіне мэдыяў, журналістыкі і PR зь Беларусі, Расеі, Украіны і Эстоніі. Таксама ў канала ёсьць сетка валянтэраў.

«Мы з калегамі доўгі час незалежна адзін ад аднаго займаліся стварэньнем анімацыйных і відэа праграм для беларускай і расейскай аўдыторый. Але прыйшлі да высновы, што больш эфэктыўна было б аб’яднаць сілы для вытворчасьці якаснага відэапрадукту для інтэрнэту, — гаворыць Павал Марозаў, кіраўнік Aru Television OÜ. — Наш праект закліканы даць людзям зь Беларусі і Расеі інфармацыйную альтэрнатыву дзяржаўным тэлеканалам.

Выбар месца праекту прадыктаваны тым, што Эстонія — лідэр па ўкараненьні інтэрнэт-тэхналёгіяў у рэгіёне і вельмі лібэральная краіна з вольнай прэсай. Ару-ТБ — гэта першы крок групы аднадумцаў. Я ўпэўнены, што даволі хутка канал стане сапраўды ўплывовай крыніцай аб’ектыўнай інфармацыі для жыхароў Беларусі і Расіі».

Ару-ТБ прапаноўвае інфармацыйная, аналітычныя і забаўляльныя праграмы.

Ару-ТБ працуе на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай, — і мае 4 каналы вяшчаньня: для Беларусі (на беларускай мове); для Беларусі (на рускай мове); для Расіі; для англамоўнай аўдыторыі (на ангельскай мове).

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Порядок заполнения первичных учетных документов предприятиями планируется усовершенствовать в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика