Справу пра напад на амбасаду Расіі перакваліфікавалі ў "падпал"

Источник материала:  
06.09.2010 12:20 — Новости Общества
"Шэсьць чалавек затрыманы ў рамках крымінальнай справы, якая заведзена паводле артыкулу "падпал", - заявіў начальнік прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

Раней прадстаўнікі МУС казалі, што крымінальная справа заведзена паводле артыкулу "хуліганства".

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, максымальнае пакараньне за хуліганства - 3 гады пазбаўленьня волі. За падпал - да васьмі гадоў зьняволеньня.

3 верасьня супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі шасьцёх актывістаў анархісцкага руху па справе аб выбуху каля расейскай амбасады.

Імёны затрыманых:

* Ігар Багачак
* Валерыя Хоціна
* Сяргей Сьлюсар
* Мікалай Дзядок
* Аляксей Жынгероўcкі
* Аляксандар Францкевіч

Усе затрыманыя знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Максымальны тэрмін затрыманьня без прад'яўленьня абвінавачваньня ў Беларусі складае 72 гадзіны. Пракурор можа падоўжыць гэты тэрмін да 10 сутак - паведамляе БелаПАН.

Інцыдэнт ля расейскай амбасады ў Менску адбыўся ўвечары 30 жніўня.

Невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады "кактэль молатава". У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва.

2 верасьня анархісцкая суполка "Сябры свабоды" ўзяла на сябе адказ за напад на амбасаду Расеі. Аўтары звароту, зьмешчанага ў інтэрнэце, патлумачылі, што акцыя праведзенае на знак падтрымкі абаронцаў Хімкінскага лесу, што пад Масквой. 

В Беларуси задержали шесть активистов анархистского движения >>>



←Стали известны имена ведущих детского "Евровидения" в Минске.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика