Сталі вядомыя імёны затрыманых у Мінску анархістаў
Паводле гэтых паведамленняў, 3 верасня каля 6 гадзін раніцы супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі былі затрыманыя сямёра грамадскіх актывістаў.
Шасцёра з іх ужо 38 гадзін знаходзяцца пад арыштам у ІЧУ Мінска. Затрыманых дапытваюць на прадмет іх дачынення да нападу на амбасаду РФ у Мінску.
Маладыя людзі сумесна здымаюць кватэру ў адным з раёнаў Мінска. У 6.20 раніцы 4 верасня ў кватэры раздаўся званок, адзін з маладых людзей адкрыў дзверы. У кватэру ўварваліся супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным.
Усе, хто знаходзіўся ў той момант у кватэры, былі дастаўленыя для допыту, у кватэры прайшоў ператрус, былі канфіскаваныя 5 кампутараў, два ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, грошы, афішы і часопісы. Адна з затрыманых была дапытаная ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб нападзе на амбасаду РФ і вызваленая каля 19 гадзін. Яшчэ шэсць чалавек — Істазараў Ігар, Хоціна Валерыя, Слюсараў Сяргей, Дзядок Мікалай, Жынгероўскі Аляксей і Францкевіч Аляксандр — да гэтага часу знаходзяцца на Акрэсціна. Сваякам і сябрам звязацца з імі не ўдаецца. Максімальны тэрмін затрымання без прад’яўлення абвінавачвання ў Беларусі складае 72 гадзіны.
Сябры затрыманых таксама паведамляюць, што 4 верасня быў праведзены ператрус яшчэ ў аднаго актывіста, але яго пасля допыту вызвалілі. Ператрусы таксама прайшлі на кватэрах бацькоў затрыманых.
belaruspartisan.org