Бябенін прыехаў на машыне, на стале не было ні крошкі

Источник материала:  
04.09.2010 19:45 — Новости Общества
Калега загінулага журналіста, які пабываў у доме разам з міліцыянтамі, расказаў «Нашай Ніве», што ён пабачыў унутры лецішча.

— Ні крошкі ежы, дзве пустыя бутэлькі ад «Белавежскага бальзаму» — ён бы яго пад расстрэлам не піў, будучы адным з найлепшых спецыялістаў па віскі ў краіне. Дый ён за рулём быў — які там алкаголь.

— Ён на машыне на лецішча прыехаў?

— Так, на машыне. І павінен быў у кіно ехаць. Яго чакалі ў кавярні, ён адправіў смс, што не паспявае ў кавярню, прыедзе проста ў кіно.

— Запісак, паперак сапраўды ніякіх не бачылі?

— Ніякіх запісак. Ён нагамі стаяў на падлозе. Не вісеў, а абапіраўся нагамі аб падлогу. І была драпіна на руцэ.

Калега Бябеніна не захацеў называць свайго імя. Бо сябры дамовіліся не каментаваць фактаў публічна, пакуль улады не абвесцяць свайго вердыкту.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Дом у вёсцы Пярхурава, дзе быў знойдзены Алег Бябенін

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика