Асіпенку скасцілі год, але з турмы не выпусцілі
03.09.2010 23:48
—
Новости Общества
Тэрмін зняволення ваўкавыскага прадпрымальніка Уладзіміра Асіпенкі ў сувязі з амністыяй скарочаны на год, паведаміла яго дачка Людміла.
«Мы разлічвалі, што бацька па амністыі выйдзе на волю. Аднак ён быў асуджаны па артыкуле, які прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў, гэта значыць ён цяжкі. Таму яму толькі скарацілі тэрмін знаходжання ў турме на год», — сказала Людміла Асіпенка.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН