Беларуская сям'я выйграла суд супраць французскіх уладаў
Як паведаміла 2 верасня
У 2002 годзе, паводле слоў істца, яго збілі пасля таго, як ён узначаліў магілёўскую арганізацыю Партыі БНФ. З 2002 года Y.P. беспаспяхова прасіў палітычнага прытулку ў Германіі і Нарвегіі.
У 2005 годзе сям’я прыехала ў Страсбург і папрасіла палітычнага прытулку. Французскія ўлады абгрунтавалі адмову недастатковасцю доказаў, што сям’я зведвала пераслед па палітычных матывах.
Затым Y.P. і L.P., якія нелегальна жылі ў Францыі і нарадзілі трэцяе дзіця, звярнуліся з просьбай даць палітычны прытулак да ўрадаў Даніі, Нарвегіі і Швецыі, аднак ім было адмоўлена і іх выслалі ў Францыю.
У чэрвені 2008 года беларускія грамадзяне падалі прашэнне ў Страсбургскі суд, каб апратэставаць рашэнне аб дэпартацыі, паколькі на радзіме ім быццам бы пагражае небяспека. Суд задаволіў іск.
У паведамленні ўказана, што ісцец вёў «актыўную апазіцыйную дзейнасць», а запыт на прадастаўленне палітычнага прытулку можа расцэньвацца ў Беларусі як «дыскрэдытацыя», за што прадугледжана турэмнае зняволенне.
«У цяперашніх умовах адпраўка істцоў у Беларусь стала б парушэннем артыкула 3 (забарона катаванняў і абыходжання, якое з’яўляецца бесчалавечным і зневажае годнасць)», — гаворыцца ў дакуменце.Тым часам пакуль не атрымалася ўдакладніць асобу магілёўскага актывіста Партыі БНФ.
Намеснік старшыні партыі Рыгор Костусеў паведаміў, што ў 2002 годзе ён быў абраны кіраўніком магілёўскай арганізацыі партыі. Ён таксама не змог сказаць, хто можа стаяць за ініцыяламі
БелаПАН