Ананімныя алкаголікі

Источник материала:  
Ананімныя алкаголікі

У 1935 годзе ў горад Акрон (ЗША) прыехаў па сваіх справах адзін бізнесмен з Нью-Ёрка. Ён доўгі час імкнуўся кінуць піць, і яму ў рэшце рэшт гэта ўдалося.

Бізнесмен вырашыў сустрэцца з кім-небудзь з мясцовых алкаголікаў, каб падзяліцца вопытам свайго вылечвання. Сустрэўшыся з доктарам, які пакутаваў ад гэтай шкоднай звычкі, мужчыны замянілі выпіўку гутаркай.

Потым яны пачалі дапамагаць іншым алкаголікам і з цягам часу пераканаліся, што чым больш дапамагалі іншым, тым менш ім самім хацелася піць.

За перыяд з 1935 да 1939 года былі створаныя групы ў многіх гарадах ЗША.

У Беларусі “А. А.” існуюць з 1990 года.

“Ананімныя алкаголікі” – гэта сусветная супольнасць мужчын і жанчын, якія дзеляцца адзін з адным сваім вопытам, сіламі і спадзяваннямі для таго, каб дапамагчы сабе і іншым пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці.

Адзіная ўмова для таго, каб уступіць у групу – гэта жаданне больш не піць.

Ананімныя алкаголікі дапамогуць - пра рух "А.А." у нашым рэгіёне.

Каментарый псіхолага.

←Прогноз погоды на 4 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика