Кантрабанда наркотыкаў праз Беларусь вырасла амаль у тысячу разоў
Колькасць затрыманай кантрабанды, якую спрабавалі пераправіць праз беларускую мяжу ў Еўрасаюз, сёлета павялічылася ў разы ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення па барацьбе з кантрабандай і адміністратыўнымі мытнымі правапарушэннямі Мытнага камітэта Андрэй Міхалькевіч.
Андрэй Міхалькевіч: «Значна павялічыліся аб’ёмы тытунёвай прадукцыі, якую незаконна перамяшчалі ў Еўрасаюз. На сёння затрымана больш за 100 мільёнаў штук цыгарэт. А за ўвесь мінулы год усяго толькі 77 мільёнаў. Алкагольнай прадукцыі сёлета шмат затрымліваецца, і высокая дынаміка росту затрымання: летась за гэты ж перыяд каля 5 тон затрымалі, а сёлета ўжо больш за 43,5 тоны. Рост затрыманняў і кантрабанды наркатычных сродкаў: сёлета ўжо 942 кілаграмы наркатычных сродкаў і псіхатропных прэпаратаў затрымалі мытныя службы ў выніку 52 спроб кантрабанднага перамяшчэння праз мяжу. А летась было 32 перамяшчэнні і затрымалі менш за 1 кілаграм».
euroradio.by