Купіць білет, не выходзячы з дому
Купіць квіток на любы сталічны канцэрт цяпер стала яшчэ прасцей. У Беларусі распачаў працу электронны партал kvіtkі.by — унікальны інтэрнэт-рэсурс, які змяшчае ўсю інфармацыю пра падзеі і мерапрыемствы, што праходзяць у Мінску і за межамі Беларусі.
Самі распрацоўшчыкі называюць праект унікальным — упершыню ў Беларусі створана інфармацыйная сістэма продажу квіткоў на ўсе мерапрыемствы ў ан-лайн рэжыме (фестывалі, канцэрты, тэатр, кіно, спартыўныя падзеі). Вопыт распаўсюджвання білетаў стваральнікі kvіtkі.by перанялі ў літоўцаў. У 2004 годзе кампанія Bіlіetaі LT распрацавала і ўкараніла першую ў Літве электронную сістэму продажу квіткоў. Такую ж тэхналогію апрабіравалі і ўкраінскія калегі: партал kvіtkі.ua ва Украіне сёння — рэалізатар больш як 50 працэнтаў квіткоў па горадзе Кіеве.
Беларускі партал kvіtkі.by сваю працу распачаў у чэрвені. Меню сайта адаптавана для зручнага карыстання — усе мерапрыемствы разбітыя па катэгорыях, датах і месцах правядзення. Кожны наведнік сайта можа пабачыць план рассадкі ў зале, выбраць і забраніраваць жаданае месца. Інфармацыя пра колькасць вольных білетаў і іх кошт пастаянна абнаўляецца. Забраніраваўшы квіток, яго можна выкупіць ў касах kvіtkі.by альбо звярнуцца ў кур'ерскую службу сайта. Дадатковую інфармацыю па набыцці білетаў можна атрымаць па тэлефоне 110.
Ілья Лапато.