З днём народзінаў, Наваполацк!

Источник материала:  

52-ю гадавіну горада жыхары Наваполацка святкуюць з размахам. Хай сабе і не круглая дата, але добрая нагода ў чарговы раз усім тутэйшым і гасцям горада, сабраўшыся на агульнае свята, прызнацца ў любові гораду нафтаперапрацоўшчыкаў. У рамках Дня горада ўжо адбылося некалькі цікавых акцый: на цэнтральнай плошчы ўвечары быў канцэрт класічнай музыкі "Музычныя вечары "Белай Русі", арганізаваны грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь". Нагадаю, што гарадскую арганізацыю "Белай Русі" ўзначальвае прызёр алімпіяды Вадзім Дзевятоўскі. А ў Дзень ведаў "Белая Русь" запрасіла гараджан на канцэрт альтэрнатыўнай моладзевай музыкі. Безумоўна, у гэты дзень у цэнтры ўвагі была будучыня Наваполацка — дзеці і моладзь, якія ўдзельнічалі ў агульнагарадской урачыстай лінейцы-канцэрце. Між іншым, кіраўнікі гарадскіх уладаў спрабуюць гаварыць з моладдзю на "адной мове":

— Вядома, моладзь цяпер іншая. Трэба разумець юнакоў і дзяўчат, гаварыць з імі на адной мове, ведаць модныя моладзевыя плыні. Я сваім падначаленым кажу — трэба раіцца з моладдзю, пытаць, што вам цікава, чаго не хапае ў горадзе? Я сама сустракаюся са старшакласнікамі, якія задаюць вельмі актуальныя і важныя пытанні, — расказвае "Звяздзе" старшыня Наваполацкага гарвыканкама Наталля Качанава. — Так, неабходны сучасныя забаўляльныя комплексы, сучаснага кінатэатра, на жаль, у нас няма... Нам патрэбны і новыя спартыўныя збудаванні. Усяго ў Наваполацку каля 240 спартыўных аб'ектаў (з міні-футбольнымі палямі і гэтак далей). Нешта адрамантавалі, недзе правялі мадэрнізацыю. Але гэтага мала. Спартыўныя залы запоўненыя.

Трэба вырашаць і адмоўную дэмаграфічную сітуацыю, прапагандаваць сярод моладзі інстытут сям'і. Каб заахвочваць нараджальнасць, дэпутаты гарадскога Савета ў свой час падтрымалі прапанову гарвыканкама па выплачванні з мясцовага бюджэту бацькам пры нараджэнні немаўляці 100 тысяч рублёў. Зразумела, грошы невялікія, але шчаслівыя бацькі адчуюць клопат і маральную падтрымку з боку ўладаў...

Між іншым, цікавая "фішка" святкавання — падарунак для таты, у якога з'явіцца нашчадак непасрэдна ў Дзень горада. Добра, калі такі тата будзе не адзін.

Цікавы вопыт ёсць у Наваполацку па рабоце з сем'ямі. У прыватнасці, паспяхова дзейнічае спецыяльна створаны гарадскі бацькоўскі камітэт, на пасяджэннях якога абмяркоўваюцца самыя розныя пытанні . "Белая Русь" усіх ахвотных збірае на дыскусійныя клубы.

Менавіта сям'я стане галоўным "персанажам" урачыстага адкрыцця свята горада. 4 верасня на плошчы Будаўнікоў адбудзецца грандыёзная акцыя "Наваполацк — вялікая сям'я, разам мы — сто тысяч Я", якая распачнецца пасля святочнага шэсця ганаровых гасцей свята, заслужаных людзей горада, працоўных калектываў. Дружныя шматдзетныя сем'і, цэлыя працоўныя дынастыі, маладажоны — усе падымуцца на сцэну і змогуць павітаць горад, землякоў. Потым канцэрт-віншаванне дадуць артысты з расійскага Пскова.

Вельмі насычаная праграма Дня нараджэння. Гэта і гарадскі конкурс альтэрнатыўнай творчасці тых, хто займаецца харэаграфіяй "Пункт адліку", і гала-канцэрт творчых калектываў горада, святочны феерверк, а таксама моладзевая дыскатэка "да раніцы". "Горад майстроў", святочны гандаль — усё гэта для таго, каб стварыць у гараджан добры настрой. Наўрад ці нехта захоча застацца дома і не ўбачыць на свае вочы свята, паўдзельнічаць у ім. Святкаванне працягнецца і ў нядзелю. Адбудзецца свята нацыянальнай культуры з работай пляцовак народных умельцаў, канцэртамі калектываў і выканаўцаў з Наваполацка, Полацка. Віцебска. На стадыёне пакажуць майстэрства цыркачы-канатаходцы з Кыргызстана...Віват, Наваполацк, са святам, горад!

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←От 12 до 17 лет лишения свободы получили члены гомельской ОПГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика