"Александрыя" ў Магілёве

Источник материала:  

ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна адчыніла ў Магілёве гандлёвы цэнтр.

1 верасня натоўпы пакупнікоў змяталі з паліцаў фірмовыя тавары адной з самых вядомых сельскіх гаспадарак на Магілёўшчыне.

— Таму што ў нас самыя нізкія цэны на мяса ў абласным цэнтры! — пахваліўся дырэктар гандлёвага цэнтра Аляксандр Еўтушэнка. — Напрыклад, рэбры каштуюць усяго 4 тысячы рублёў за кілаграм, свіныя языкі — каля 11 тысяч, грыбы-вешанкі — 7 тысяч, яблыкі — 800-900 рублёў за кілаграм.

Сваю прадукцыю гаспадарка прадае ў аграгарадку Александрыя і ў Шклове, але гандлёвы цэнтр у Магілёве — першая ўласная крама.

— Для нас гэта выгадна, і выручку дасць добрую, — патлумачыў кіраўнік ААТ "Александрыйскае" Віктар Дзюрдзь. — Мы гарантуем якасць прадукцыі і прымальныя цэны.

Ілона Іванова.

←От 12 до 17 лет лишения свободы получили члены гомельской ОПГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика