У халадзільным цэху прадпрыемства "Савушкін прадукт" адбылася ўцечка аміяку. Два чалавекі пацярпелі

Источник материала:  

Як расказаў карэспандэнту "Звязды" першы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Алег Лашко, на пульт аператыўнага дзяжурнага МНС сігнал аб аварыі ў адным з цэхаў прадпрыемства паступіў у 12 гадзін 4 хвіліны другога верасня. У памяшканні халадзільнага цэха камбіната адбыўся выкід аміяку. Па папярэдніх разліках, у цэх трапіла каля 30 кілаграмаў небяспечнага рэчыва.

Адразу да месца аварыі прыбыло дзевяць падраздзяленняў МНС. Аміячны трубаправод перакрылі і ўцечку лакалізавалі. 50 чалавек было аператыўна эвакуявана з памяшкання. На жаль, два работнікі цэха — мужчына і жанчына — паспелі надыхацца шкодным газам. Яны адчулі сябе дрэнна і звярнуліся ў медпункт свайго прадпрыемства, адкуль былі накіраваны ў бальніцу.

Алег Іванавіч гутарыў з карэспандэнтам адразу, як вярнуўся з месца здарэння. Ён расказаў таксама, што на "Савушкін прадукт" аператыўна прыбылі супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя. Яны правялі неабходныя замеры вакол будынкаў малочнага камбіната, але перавышэння дозы забруджвання паветра не выявілі. Таму для жыхароў бліжэйшых дамоў няма прычын непакоіцца. У самім жа памяшканні цэха на гэты час (15 гадзін — С. Я.) канцэнтрацыя аміяку перавышала дапушчальныя нормы прыкладна ў паўтара раза. Прымаліся ўсе неабходныя меры, каб ачысціць паветра цэха.

Прычыны здарэння пакуль не называюцца. Створана адпаведная камісія, якая павінна расследаваць сітуацыю і назваць прычыны ўцечкі небяспечнага газу.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←От 12 до 17 лет лишения свободы получили члены гомельской ОПГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика