ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Барацьба з карупцыяй у Расіі ідзе толькі на старонках газет

Інтэнсіўнасць барацьбы з карупцыяй у Расіі павысілася апошнім часам толькі ў прэсе, але не на справе, нягледзячы на абвешчаную Мядзведзевым антыкарупцыйную кампанію.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙНавуковы цэнтр супрацьдзеяння карупцыі НДІ Расійскай прававой акадэміі прааналізаваў крымінальную і судовую статыстыку па карупцыйных артыкулах за той жа перыяд. Як высветлілася, на справе падобных злачынстваў раскрываецца столькі ж, колькі звычайна. Пакаранні таксама застаюцца нязменнымі на працягу апошніх гадоў. Максімальная мера пакарання за злоўжыванне паўнамоцтвамі, якая прадугледжвае ад трох да пяці гадоў пазбаўлення волі, за апошнія два гады наогул не прымянялася. А максімальнае пакаранне за хабарніцтва (ад пяці да васьмі гадоў) атрымалі летась толькі чацвёра. Між тым прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін у адным з нядаўніх інтэрв'ю падчас нашумелага аўтапрабегу па Далёкім Усходзе падкрэсліў, што, на яго думку, барацьба вядзецца дастаткова эфектыўна: караюць як тых, хто бярэ хабары, так і тых, хто іх дае. Аднак за час актыўнай барацьбы з гэтай праблемай сярэдні памер хабару дзіўным чынам павялічыўся да 44 тысяч рублёў, у той час як яшчэ ў студзені 2010 ён складаў 23 тысячы рублёў, і гэта было амаль у 2,5 раза больш, чым у 2008 годзе.

Намеснік кіраўніка УУС на маскоўскім метрапалітэне пагарэў з-за падначаленых-гвалтаўнікоў

Кіраўнік Маскоўскай міліцыі звольніў намесніка начальніка УУС на метрапалітэне і даручыў правесці праверку ў падраздзяленнях гэтай структуры. Гэтыя меры звязаныя з выкраданнем і згвалтаваннем 30-гадовай грамадзянкі Беларусі, у якім удзельнічалі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Раней паведамлялася, што ў сталіцы за гэта затрыманыя чатыры чалавекі, у тым ліку двое ўжо былых супрацоўнікаў МУС.

Польшча замахваецца на кавалак трубы "Газпрама"

Улады Польшчы ўслед за краінамі Прыбалтыкі хочуць адхіліць "Газпрам" ад кіравання яго газаправодам, які праходзіць праз тэрыторыю краіны. У рамках рэалізацыі палажэнняў Трэцяга энергапакета ЕС Польшча прапануе перадаць мясцовы ўчастак газаправода "Ямал—Еўропа" пад кантроль дзяржаўнай Gaz-System, піша газета "Камерсант". Еўракамісія патрабуе ад Польшчы прывядзення ўмоў эксплуатацыі мясцовага ўчастка расійскага газаправода "Ямал—Еўропа" ў адпаведнасць з Трэцім энергапакетам ЕС.

Навукоўцы прызналі бабуль бескарыснымі істотамі?

Існаванне жанчын пасля надыходу менапаўзы эвалюцыйна нявыгаднае. Да такой сенсацыйнай высновы прыйшла Ганна Кахель з Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі імя Макса Планка (ФРГ). А з пункту гледжання дарвінізму, бабулі нават пагражаюць тэорыі натуральнага адбору, паколькі клопат аб іх паглынае і без таго бедныя рэсурсы сям'і, якія можна было бы накіраваць на вырошчванне пладавітага патомства. Да гэтага часу лічылася, што бабулі — гэта велізарная дапамога ў выхаванні дзяцей. Бо, па-першае, у іх ёсць вольны час, а па-другое, вялікі досвед. Аднак Кахель сваімі новымі даследаваннямі паставіла ўсе папярэднія вынікі пад сумненне. Яна распрацавала камп'ютарную мадэль эвалюцыі працягласці жыцця ў залежнасці ад шэрагу ўмоў. І высветлілася, што дзейнасць бабуль ніяк не ўплывае на канчатковы вынік. Інакш кажучы, працягласць жыцця і здароўе чалавека абсалютна не звязаныя з тым, ці выхоўвала іх у дзяцінстве бабуля. Таксама, паводле слоў Кахель, тысячы гадоў існавання бабуль прывялі да скарачэння рэпрадуктыўнага перыяду і павелічэння ўзросту, у якім жанчыны нараджаюць першае дзіця. У гіпотэзе эвалюцыйнай карысці бабуль усумніліся яшчэ ў 2003 г. Навукоўцы сутыкнуліся з двума дзіўнымі фактамі. Па-першае, у сем'яў з жывымі бабулямі і дзядулямі нашчадкаў было менш. А па-другое, станоўчы ўплыў на малых аказвалі толькі бабулі па мацярынскай лініі. Калі ж унукаў даглядала бабуля з боку бацькі, то дзеці не дажывалі і да пяці гадоў.

←От 12 до 17 лет лишения свободы получили члены гомельской ОПГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика