Кантрабанда наркотыкаў праз Беларусь вырасла амаль у тысячу разоў
02.09.2010 16:00
—
Новости Общества
Праз нашую краіну ў Еўрасаюз вязуць цыгарэты, алкаголь і наркотыкі, а з Еўропы ў Мытны саюз "цягнуць" састарэлае энергетычнае і медыцынскае абсталяванне.
Колькасць затрыманай кантрабанды, якую спрабавалі пераправіць праз беларускую мяжу ў Еўрасаюз, сёлета павялічылася ў разы ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення па барацьбе з кантрабандай і адміністратыўнымі мытнымі правапарушэннямі Мытнага камітэта Андрэй Міхалькевіч.
Андрэй Міхалькевіч: “Значна павялічыліся аб’ёмы тытунёвай прадукцыі, якую незаконна перамяшчалі ў Еўрасаюз. На сёння затрымана больш за 100 мільёнаў штук цыгарэт. А за ўвесь мінулы год усяго толькі 77 мільёнаў. Алкагольнай прадукцыі сёлета шмат затрымліваецца, і высокая дынаміка росту затрымання: летась за гэты ж перыяд каля 5 тон затрымалі, а сёлета ўжо больш за 43,5 тоны. Рост затрыманняў і кантрабанды наркатычных сродкаў: сёлета ўжо 942 кілаграмы наркатычных сродкаў і псіхатропных прэпаратаў затрымалі мытныя службы ў выніку 52 спроб кантрабанднага перамяшчэння праз мяжу. А летась было 32 перамяшчэнні і затрымалі менш за 1 кілаграм”.
Заявіў ён гэта падчас прэс-канферэнцыі, на якой абмяркоўваліся пытанні эканамічнай бяспекі Беларусі ва ўмовах фармавання Мытнага саюза. Самае цікавае, што рост кантрабанды Міхалькевіч звязвае не з уваходжаннем нашай краіны ў Мытны саюз, а з “фармаваннем негатыўных эканамічных тэндэнцый” у свеце.
Андрэй Міхалькевіч: “Змяняюцца рынкі спажывання, змяняюцца прапановы паставак на рынак спажывання тых жа наркатычных сродкаў і значна павялічваюцца аб’ёмы затрыманняў. Усе гэтыя працэсы не знаходзяць свайго яркага выражэння менавіта ў працэсах, звязаных з фармаваннем Мытнага саюза”.
Міхалькевіч яшчэ раз расказаў пра выгоды Мытнага саюза для айчынных вытворцаў. Але ж адзначыў і небяспеку. Паводле яго словаў, калі раней беларускіх мытнікаў мала цікавіла тое, што адбываецца на мяжы нашых суседзяў з Кітаем ці на Чаркізаўскім рынку, то цяпер яны вымушаныя сачыць за падзеямі і прымаць меры эканамічнай бяспекі.
Андрэй Міхалькевіч: “Мытная служба валодае такімі рычагамі, як магчымасць маніторынгу абарачэння замежных тавараў, якія перавозяць у межах Мытнага саюза. У Беларусі здзяйсняецца рэгістрацыя статыстычная такіх перавозак. І мы будзем адсочваць законнасць паступленняў на беларускі рынак тавараў, якія будуць перамяшчацца з Расіі і Казахстана”.
А намеснік начальніка ўпраўлення мытнага кантролю Андрэй Планін дадаў, што казаць пра поўную адмену мытнага кантролю ўнутры Мытнага саюза не даводзіцца.
Андрэй Планін: “На жаль, цалкам тром краінам не ўдалося дасягнуць згоды, і падпісаны пратакол, які вызначае спіс тавараў, за якімі ажыццяўляецца кантроль. Найперш, гэта транспартныя сродкі для асабістага карыстання. Потым - тавары, на якія дзяржавы ўстанавілі спецыяльная абарончыя антыдэмпінгавыя альбо кампенсацыйныя пошліны. І яшчэ тавары, у адносінах да якіх Казахстан прымяняе стаўкі мытных пошлін, якія адрозніваюцца ад адзінага мытнага тарыфу”.
Але не толькі на Ўсходзе існуе пагроза эканамічнай бяспецы нашай краіны. Як расказаў начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Эдуард Нікіцін, на Захадзе толькі і чакаюць моманту, каб злачынна завезці у Беларусь незапатрабаванае і састарэлае абсталяванне на суму звыш 500 мільярдаў долараў.
Эдуард Нікіцін: “Дзяржаўныя закупкі адбываюцца на конкурснай аснове і паводле канкурэнтных прапановаў. І гэта састарэлае і незапатрабаванае абсталяванне шляхам фальсіфікацыі дакументаў, змены года выпуску, змены характарыстык і прадастаўлення на такія таргі гэтых фальсіфікаваных дакументаў спрабуюць пад выглядам новага сапхнуць у Беларусь і другія краіны”.
Найперш, кажа, гэта энергетычнае і медыцынскае абсталяванне. Не так даўно, згодна з ягонымі словамі, была сарваная пастаўка такога абсталявання. Краіна пазбегла стратаў на суму каля 7 мільёнаў долараў.
Як адзначае сп. Нікіцін, у апошні час звыш 75% камерцыйных прадпрыемстваў Расіі сутыкнулася з эканамічным махлярствам. Назіраецца гэта і ў Казахстане. Беларускія праваахоўнікі чакаюць, што ва ўмовах фармавання Мытнага саюза існуе небяспека развіцця такой злачыннасці і ў нас.
Нягледзячы на ўсе пералічаныя небяспекі, супрацоўнікі Мытнага камітэта і МУС лічаць, што ўваходжанне Беларусі ў Мытны саюз добра адбілася на эканамічнай бяспецы нашай краіны. Андрэй Нікіцін заўважае: уніфікацыя ўнутры Cаюза сертыфікацыі і санітарна-гігіенічнай рэгістрацыі тавараў зводзіць да нуля рызыку, да прыкладу, новай “малочнай вайны”