У Расіі здымаюць эратычны кіч пра Лукашэнку
«Зноў порна: рэжысэр абірае ў якасьці наступнай цэлі асаджанага Лукашэнку», — піша маскоўскі карэспандэнт Радыё Свабода Кэвін О’Флін.
Высокі вусаты чалавек зь імем Лука прагульваецца па калгасным полі і набліжаецца да жанчыны, якая зьбірае гародніну. Мужчына, надзвычай падобны на Лукашэнку, абмяркоўвае якасьць памідораў з жанчынай, а потым пераходзіць да сэксу зь ёй.
Гэта сцэна з будучага фільма для дарослых «Бацькава шчасьце», які распавядае пра юрлівыя прыгоды старшыні калгасу — пэрсанажа, створанага яўна на ўзор кіраўніка Беларусі, — піша Кэвін О’Флін. Як чакаецца, фільм зьявіцца ў сетцы Інтэрнэт ужо сёлета і, выглядае, будзе апошнім залпам у антылукашэнкаўскай прапагандысцкай вайне.
Рэжысэр і прадусар Аляксандар Валаў ужо зьняў лёгкае порна: фільм «Юлія», героі якога падобныя на Юлію Цімашэнку і Міхаіла Саакашвілі. Валаў, аднак, аспрэчвае, што працуе на заказ Крамля, настойваючы, што ягоная мэта — толькі зарабіць грошы. Хаця не адмаўляе, што палітыка прысутнічае ў ягоным выбары сюжэтаў:
«Я таксама не ідыёт і ў нейкай ступені — патрыёт сваёй краіны. Калі б я ня быў патрыётам, дык мае фільмы былі б пра Пуціна ці Мядзьведзева. Я ня бачу нічога такога ў тым, каб зрабіць пра іх фільм. Аднак, я, як рэжысэр, бачу рэчы інакш. Я ня бачу Пуціна ў ложку. Гэта ня надта рамантычна», — Валаў разважае, седзячы ў сваім начным клюбе, які неўзабаве адкрыецца ў Маскве.
Кампрамісная пазыцыя
Валаў ганарыцца тым, што запачаткаваў жанр, які ён называе «эратычны кіч». Ён пачаў здымаць свой фільм пра Лукашэнку ў 2006 годзе, неўзабаве пасьля таго, як выпусьціў «Юлію». Але паколькі адносіны Менску і Масквы былі ў той час нашмат цяплейшымі, рэжысэр сутыкнуўся з палітычнымі праблемамі. Валаў разьмясьціў фрагмэнт фільма ў Інтэрнэце, чым выклікаў ярасьць беларускага ўраду, які пагражаў судом за паклёп.
«Вядома, што супрацоўнікі беларускай амбасады скачалі фільм з Інтэрнэту і, хіхікаючы, дэманстравалі яго адзін аднаму. І, вядома, гэта дайшло да іх боса, — кажа Валаў. — Ня ведаю, чуткі гэта альбо не, але мне казалі, што супрацоўнікаў, у чыіх кампутарах быў знойдзены мой фільм, звольнілі на наступны ж дзень».
Актор, які выконваў ролю Лукі — кіроўца начнога клюбу, якога Валаў знайшоў выпадкова — быў звольнены. Першапачаткова ён пакінуў праект, але ў выніку вяртаецца ў фільм.
Паводле Валава, знайсьці чалавека на ролю Лукашэнкі не праблема:
«Знайсьці некага, падобнага на Лукашэнку — гэтак жа як і на Саакашвілі — ня цяжка. Яны маюць тыповыя твары, якія вы можаце знайсьці на любых маскоўскіх рынках, — кажа ён. — Было нашмат цяжэй знайсьці некага, хто змог бы сыграць Цімашэнку. Яна лэдзі, да таго ж вельмі прыгожая і сэксуальная."
Знак звыш
Лёс фільма рэзка зьмяніўся за апошнія некалькі месяцаў, калі
Валаў не турбуецца наконт праблемаў зь беларускім урадам: «Я не ў Беларусі. Думаеце, Лукашэнка прыедзе дзеля мяне ў Маскву? Я чуў, што для мяне прадугледжанае
«Калі беларускім уладам цікава, апошняя сцэна фільма будзе зьнятая у Польшчы, непадалёк ад беларускай мяжы,« — кажа рэжысэр.
Ягоны наступны фільм будзе здымацца ў Францыі. Валаў, які сам невялікага росту, зьбіраецца сыграць у ім прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі.
Радыё «Свабода»