У Гродне і Ваўкавыску сёлета не будзе беларускамоўных класаў
01.09.2010 18:21
—
Новости Общества
У Гродне так і не сабралася дастатковая колькасць першакласнікаў для адкрыцця беларускамоўнага класа, піша сайт «Радыё Рацыя». Ня будзе сёлета беларускамоўнага класа і ў Ваўкавыску.
Як паведамлялася раней, да канца жніўня гэтага года прадстаўнікі гродзенскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы сумесна з гарадскім аддзелам адукацыі ладзілі сустрэчы з бацькамі будучых першакласнікаў. На сходах мусіла вырашыцца пытанне, ці будзе сёлета створаны ў Гродне беларускамоўны клас.
Падзяліцца навіной:
СП
СП