Беларускамоўныя школы за мяжой
01.09.2010 12:10
—
Новости Общества
У Рыгу накіравалася транспартная калона з абсталяваннем для адзінай у Латвіі беларускай школы. Такім чынам выконваецца даручэнне Аляксандра Лукашэнкі аказаць усебаковую падтрымку навучальнай установе. Аўтобус, новая мэбля, абсталяванне для кабінетаў, кампутары, спартыўны рыштунак, падручнікі і дапаможнікі — усё адразу і не пералічыш. Гэта першая такая маштабная дапамога рыжскай школе з моманту яе заснавання. Шчаслівы паварот у жыцці адной школы шырока асвятляўся ў беларускай прэсе, дзякуючы гэтаму пра яе даведалася ўся краіна.
А што мы ведаем пра іншыя беларускія школы за мяжой — іх гісторыю, сучасны стан, крыніцы фінансавання?
Іх пасля доўгага перыяду нацыянальнага нігілізму на бацькаўшчыне засталося не так ужо і шмат — акрамя Латвіі беларускамоўныя школы ёсць у Літве і Польшчы. Была спроба стварыць школу ў Празе. У Маскве ўсё яшчэ наперадзе. Ёсць жаданне наладзіць навучанне па-беларуску ў Іркуцкай вобласці Расіі, месцы кампактнага пражывання этнічных беларусаў.
Латвія
Гісторыя беларускамоўнай адукацыі ў гэтай краіне сягае ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. У рамках нацыянальна-культурнай аўтаноміі тагачасная Латвія гарантавала прадстаўнікам нацменшасцяў, у тым ліку і беларусам, права на адукацыю на роднай мове. На той час тут дзейнічала каля 50 беларускіх пачатковых школаў. Вялікая заслуга ў гэтым сябра ўраду БНР Кастуся Езавітава, дзякуючы якому настаўнікамі ў тагачасную Латвію прыехалі Паўліна Мядзёлка, Максім Гарэцкі, Ян Шчорс ды іншыя.
У сярэдзіне 30-х навучанне па-беларуску ў Латвіі пачало згортвацца, а давяршылі гэты працэс бальшавікі — у 1945 годзе тут не засталося ніводнай беларускамоўнай школы.
Рыжская беларуская школа, якую ўрэшце ўзяў пад асабістую апеку кіраўнік Беларусі, пачала працу ў 1994 годзе. На сёння гэта адзіная беларуская школа ў Латвіі. Цяпер тут вучыцца 130 вучняў, 70% з якіх — этнічныя беларусы. Беларуская мова і літаратура — абавязковыя прадметы, па-беларуску ладзяцца ўсе пазакласныя мерапрыемствы.
Літва
На сёння віленская сярэдняя школа імя Францішка Скарыны, адчыненая намаганнямі віленскіх беларусаў ў 1994 годзе, адзіная беларускамоўная ў краіне. Яе называюць пераемніцай традыцый знакамітай Віленскай беларускай гімназіі, што дзейнічала ў 1919-1944 гг. Віленская гімназія была адной з першых беларускіх школаў у Вільні на пачатку ХХ ст. (усяго іх у той час было каля дзесятка). Заснаваў яе Іван Луцкевіч. Наталлю Арсенневу, Яўгена Скурка, Антона Шукелойця, Міхася Вітушку, Алеся Салагуба ў віленскай гімназіі вучылі Максім Гарэцкі, Іван ды Антон Луцкевічы, Язэп Драздовіч, Рыгор Шырма ды Барыс Кіт.
Сёння ў віленскай школе займаецца каля 180 вучняў. Фінансуецца яна літоўскім урадам.
Польшча
Тут беларуская мова вывучаецца на розных узроўнях — пачынаючы з дзіцячых садкоў (па адным у Беластоку і Гайнаўцы), да ўніверсітэтаў. У пачатковай школе беларуская мова мае статус дадатковага прадмета для добраахвотнага вывучэння. Родная мова як абавязковы прадмет вывучаецца ў гайнаўскім Комплексе школаў з дадатковым вывучэннем беларускай мовы, які складаецца з ліцэя і гімназіі. А таксама ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Умоўна беларускімі школамі можна лічыць тыя польскія школы, у якіх агульная колькасць вучняў супадае з колькасцю тых, хто вывучае беларускую мову. Гэта, напрыклад, школа №3 у Бельску Падляскім, пачатковая школа і гімназія ў Дубічах Царкоўных, пачатковая школа і гімназія ў Чыжах. Агулам, па інфармацыі МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", па стане на 2010 год у Польшчы беларускую мову ў 38 навучальных установах — дзіцячых садках, пачатковых школах, ліцэях і гімназіях — вывучае 3044 чалавекі.
Рэкордная ж колькасць вучняў беларускай мовы была зафіксаваная ў 1967/1968 навучальным годзе — 12 504 вучняў. З таго часу колькасць ахвочых вывучаць родную мову на Беласточчыне стала скарачаецца.
Расія
Колькі год таму кіраўніцтва Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" планавала адчыніць беларускую школу ў Маскве. Аднак большасць бацькоў не задаволіла месца на ўскраіне горада, якое выдзеліла мэрыя Масквы. На красавіцкім з’ездзе ФНКА новае кіраўніцтва падзялілася аптымістычнымі намерамі адчыніць школу ў Маскве ўжо ў наступным годзе, а таксама заснаваць Незалежны беларускі інстытут з функцыямі навуковай установы і метадалагічнага цэнтру.
У Іркуцкай вобласці, дзе пражывае адна з найбольшых беларускіх дыяспараў, настаўнікі-беларусы выказваюць жаданне выкладаць родную мову. Для гэта шмат не трэба — метадычныя матэрыялы, падручнікі і рэгулярныя стажыроўкі ў Беларусі.
Чэхія
На жаль, не атрымалася са школай у Празе. Колькі год таму мясцовыя беларусы задумалі стварыць для сваіх дзяцей нядзельную школу. Праз "Бацькаўшчыну" атрымалі падручнікі, але не склалася. Чэшскія беларусы не здолелі паразумецца паміж сабой: адны бацькі не ўгледзелі практычнай патрэбы ў навучанні па-беларуску, другіх не задаволіла месца, абранае пад школу.
Эстонія
Міністэрства адукацыі Эстоніі дала дазвол на стварэнне беларускай нядзельнай школы ў Таліне. Яна будзе насіць імя У.Караткевіча. Беларускую мову, літаратуру і гісторыю талінскія беларусы будуць вывучаць па творах класіка. У будучыні эстонская дыяспара спадзяецца адчыніць беларускія класы ў школах.
***
Адрасы і кантакты
Вільня
Сярэдняя школа з беларускай мовай выкладання імя Ф. Скарыны
Вул. Сеціна, 21 (Sietyno g. 21)
Тэл./факс: +370 (5) 245 91 27
www.skorina.info
Эл. пошта: rastine@skorinos.vilnius.lm.lt
Рыга
Рыжская Беларуская асноўная школа
Вул. Келдыша, 4 (R?ga, Keldiša ielas, 4)
Тэл.: +371 67 24 75 45
Бельск Падляскі
ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча
Вул. Каперніка, 4 (ul. Kopernika, 4)
Тэл.: +48 502 38 39 44
szkola@lozbjn.pdt.pl
Гайнаўка
Комплекс школаў з дадатковым вывучэннем беларускай мовы
Вул. Панятоўскага, 9 (ul. Poniatowskiego, 9)
Тэл.: +48 85 833 22 32; +48 85 730 25 08
www.bielsktrojka.republika.pl
bielsktrojka@poczta.onet.pl