ТБМ патрабуе ад уладаў падтрымаць беларускую мову

Источник материала:  
01.09.2010 07:49 — Новости Общества
Улады павінны прыняць закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. Такую заяву Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прыняў на паседжанні 31 жніўня.

Сакратарыят ТБМ нагадвае, што з 1 верасня ўступае ў сілу Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, павялічваецца колькасць гадзін на навучанне замежнай мовы.

“Здаецца, тое ж трэба зрабіць і з беларускай мовай, дадаць колькасць гадзін, вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах на родную мову, а таксама экзамен па беларускай літаратуры. Але Міністэрства адукацыі пра беларускую мову дбаць не збіраецца і таму колькасць вучняў, якія навучаюцца па-беларуску скарацілася да 18%. Зараз у першы клас ідуць дзеці, якія ніколі не чулі дома беларускай мовы, бо іхнія бацькі і дзяды, што жывуць у вялікіх і малых гарадах, згубілі повязь з родным беларускамоўным асяродкам, гавораць дома ў асноўным на “трасянцы””, - ідзецца ў заяве.

Сакратарыят ТБМ запатрабаваў ад уладаў распрацаваць і ў бліжэйшы час прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, “як гэта зроблена ў многіх краінах, што дбаюць пра захаванне і развіццё культуры свайго народу”.

←В Минске белорусские собаки состязались с заграничными

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика