Журналіст Падаляк прызнаўся ў сувязях з КДБ

Источник материала:  
31.08.2010 12:09 — Новости Общества
«Я ж не параноік, каб марнаваць свой час на «ачарненне» рэжыму тупа з помсты».

«У мяне высокапастаўленыя сувязі ў спецслужбах Расіі й Украіны, гэтыя людзі вельмі дапамаглі мне пасля дэпартацыі, дапамагаюць і цяпер, — заявіў ён у інтэрв’ю „Свободным новостям плюс“. — Калі я жыў у Беларусі, я шчыльна кантактаваў з беларускім КДБ», — працягвае ён.

Журналіст Падаляк прызнаўся ў сувязях з КДБ
Міхаіл Падаляк. Фота bymedia.net.

Што да сваёй прафесійнай дзейнасці — ён спецыяліст па чорным піяры, па кампраметуючай журналістыцы, — Падаляк пра яе расказвае з асалодай:

«Я на гэтым добра зарабляю, прычым не без задавальнення [смяецца].

Тут у мяне няма грамадзянства — я выконваю палітзамову для Украіны, Расеі, Грузіі… Часам здараюцца казусы: я ваюю супраць Грузіі для Расіі і адначасова наадварот [смяецца]. Мой рэсурс «Кампрамат» [на беларускую тэматыку] гэта частка маёй працы. Я, вядома, магу крыўдаваць за дэпартацыю, але я ж не параноік, каб марнаваць свой час на «ачарненне» рэжыму тупа з помсты.

У Беларусі з Падаляком у розны час супрацоўнічалі «Белгазета», «Навіны», пасля — газеты Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Артыкул Падаляка з наклёпам на лідэра Руху за Свабоду Аляксандра Мілінкевіча апублікавала на першай паласе «Народная воля».

Падаляк засвяціўся ў трэцім фільме «Хросны бацька» тэлеканала НТВ як крытык Аляксандра Лукашэнкі.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←В Бресте задержали осквернивших католическое кладбище подростков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика