Аўтуховіч: «Чаму ў калоніі не сядзяць тыя, хто фальшаваў маю справу?»

Источник материала:  
28.08.2010 14:18 — Новости Общества
Адвакат Павал Сапелка наведаў у калёніі свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча. Чаму скарга адваката на незаконнае ўтрыманьне актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры нават не накіроўваецца у Менгарсуд? Сястра Андрэя Бандарэнкі рыхтуецца да спатканьня зь ім ў Бабруйскай калёніі.

Вось што паведаміў адвакат Павал Сапелка пра тое, як ідуць справы ў Мікалая Аўтуховіча ў Івацэвіцкай калёніі.

«Падаў наглядную скаргу ў панядзелак, а так ўсё ідзе сваёй хадой. Разьмешчаны ў атрад, уцягваецца ў турэмны быт, прызвычайваецца. Вельмі зьдзіўляецца, чаму разам зь ім у калёніі не сядзяць тыя, хто фальшаваў ягоную справу падчас сьледзтва. Ён таксама просіць усіх тых, хто з ім падтрымліваў ліставаньне, напісаць яму ў калёнію. Бо, калі яго вельмі раптоўна забралі на этап з Валадаркі ў Івацэвічы, у камэры засталіся адрасы людзей, з якімі ён перапісваўся».

Нагадаю, Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў Івацэвічах 5-ай калёніі, у 13-ым атрадзе. Здароўе вязьня адвакат ацаніў як нармальнае, але дадаў, што да абяцанага лячэньня зубоў, на чым настойваў Аўтуховіч, справа дагэтуль не дайшла.

Тым часам праваабаронца Алег Воўчак паведаміў, што рэчы Аўтуховіча, якія засталіся на Валадарцы, ўдалося забраць і, што магчыма, іх перашлюць Аўтуховічу. Сябры ужо адправілі Мікалаю Аўтуховічу у калёнію тэлефонную картку і аднаго разу ён пазваніў.

«Прасіў адваката рыхтаваць скаргу, чаму не прыцягваюць да адказнасьці тых сьледчых, якія падраблялі доказы ў ягонай крымінальнай справе».

У панядзелак, 30 жніўня да актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры, якога трымаюць у Жодзінскім ізалятары, паедзе адвакат Тамара Сідарэнка. Напярэдадні яна падавала скаргу ў Менскі гарадзкі суд адносна ягонага затрыманьня, якое адвакат лічыць незаконным, але, як паведаміла Тамара Сідарэнка 27 жніўня, гэтая скарга цягам трох дзён нават не была накіраваная на разгляд. Адвакат назвала сытуацыю «беззаконьнем» і накіравала тэлеграму пратэсту старшыні суду. Што да справы Міхася Башуры, Тамара Сідарэнка не выключае, што расьсьледаваньне завершыцца да канца жніўня.

Таксама Тамара Сідарэнка абараняе Ўладзімера Асіпенку, якога асудзілі разам з Мікалаем Аўтуховічам. Вось што адвакат кажа пра магчымы тэрмін ужываньня амністыі да вязьня.

«Быццам бы на верасень магчыма, што да яго будзе ужытая амністыя. Са словаў дачкі у гэты час будзе камісія аб амністыі ў калёніі і ён уключаны ў сьпіс вязьняў, якія будуць разглядацца, ці падыходзяць да амністыі. Лічу, ён падыходзіць. Вось Казлоў дык ужо на волі».

Сястра вязьня Бабруйскай калёніі Андрэя Бандарэнкі Ірына Бандарэнка 31 жніўня спаткаецца з братам у калёніі і разьлічвае пры сустрэчы даведацца больш падрабязна пра ягоныя справы. Як кажа Ірына Бандарэнка, паводле апошніх зьвестак «у яго значных праблем няма, але вельмі схуднеў».

Падзяліцца навіной: 
Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода

←В связи с ремонтом проезжей части улиц Волгоградская и Кижеватова в Минске меняются маршруты движения общественного транспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика