Свята прачыста — у полі ўрачыста. Сёння вялікае праваслаўнае свята —Успенне Багародзіцы
28.08.2010
—
Новости Общества
Дзень смерці Дзевы Марыі — свята праваслаўнай царквы, прысвечанае ўспамінам аб гэтай падзеі. Па легендзе, апосталы цудам сабраліся разам у Іерусаліме, каб развітацца і пахаваць Маці Боскую.
Багародзіца пражыла каля 72 гадоў. Аб сваёй смерці яна ведала загадзя ад анёла: ён з’явіўся і падараваў ёй галінку райскага дрэва.У праваслаўнай традыцыі служба пачынаецца з ўсяночнай. Духавенства выходзіць да плашчаніцы з выявай Багародзіцы, пасля чаго абносіць яе вакол царквы. Прыхаджане могуць асвяціць хлеб, зеляніну, фрукты. У народзе гэта свята называюць Прачыстая. Асвечанае жыта, перамяшаўшы з астатнім, адкладваюць да новай сяўбы, каб прычакаць добрага ўраджаю.