Па жыцці — з усмешкай!

Источник материала:  
Па жыцці — з усмешкай!

“Мы ганарымся сваёй сям’ёй: вялікай, шчаслівай, з’яднанай, са сваімі памкненнямі, радасцямі і захапленнямі. Нам здаецца, менавіта ў сям’і нараджаецца любоў, павага і паразуменне. Я пра гэта нават верш напісала:

Усё пачынаецца з сям’і,Ад песні маці над калыскайАб тым, як сонца прамяніЗ нябёсаў свецяць нізка-нізка.

Усё пачынаецца з сям’і,Ад першых бацькавых наказаў,Ад паху роднае зямліІ ад святых старых абразаў.Ад чалавечай дабрыні,Ад ветліва сказанага словаІ ад братэрскай цеплыні,Паказанага блізкімі ўзора.

З кавалка хлеба на стале, Здабытага сумленнай працай. З  вясёлых гульняў  на дварэ І гонара сястрычкай  звацца.

Усё пачынаецца з сям’і,З бацькоўскай, усё мацнеючай  любові,Якая, быццам  ясныя агні,Нам асвятляе шлях і ў радасці, і ў горы.Насця БАРШЧЭЎСКАЯ”

Чакаем і ваша сямейнае фота, а таксама кароткі расказ пра тое, як вы шчасліва жывяце ўсе разам.

←Помогите спасти Еву! Восьмимесячной Еве Живицкой нужна срочная пересадка костного мозга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика