Снегіра падлячылі і вярнулі за краты
Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір патрапіў у шпіталь, «дзе прайшоў курс лячэньня. Пасьля лячэньня яго зноў накіравалі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага,« — паведамілі ў праваахоўных органах.
Адвакат Анатоль Шапялевіч паведамляў раней, што Сьнягір ужо болей як тры месяцы знаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня па ягонай справе.
Былы пракурор быў прызнаны вінаватым у службовых злоўжываньнях і іншых злачынствах і асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня Вярхоўным судом Беларусі.Сваёй віны Сьнягір не прызнаў, а пасьля абвяшчэньня прысуду заявіў журналістам, што стаў ахвярай карупцыянэраў ва ўладзе, і што за тое, каб яго асудзілі «нехта пакункамі грошы прыносіў «.
Гісторыя крымінальнага перасьледу менскага абласнога пракурора пачалася ў канцы 2008 года з нарады па барацьбе з карупцыяй. На ёй Аляксандар Лукашэнка агучыў падазрэньні ў незаконным набыцьці Сьнегіром элітнай кватэры ў Менску і будаўніцтве на падстаўных асобаў загараднага катэджу. Суд потым разглядаў і вынес сваю пастанову на падставе толькі другога эпізоду.
svaboda.org