У «Краснасельскбудматэрыялы» прыйшлі людзі ў пагонах
Незразумела чаму, але апошнім часам на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» звярнулі ўвагу і МУС, і КДБ, і пракуратура. Ужо распачатыя дзве крымінальныя справы, і абедзве можна назваць даволі непрыемнымі для прадпрыемства.
Так, крымінальная справа па ч.2 ст.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры) распачатая ў дачыненні да мінчука, які з мая 2008 па сакавік 2010 ажыццяўляў незаконную пастаўку на адрас ААТ " Краснасельскбудматэрыялы» сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Паводле падлікаў МУС, за два гады праз незаконныя пастаўкі мінчук здолеў зарабіць 1,8 млрд рублёў.
Цяпер следчыя МУС спрабуюць высветліць, якім чынам ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» купляла сыравіну ў падазраванага.Другая крымінальная справа распачатая пракуратурай па матэрыялах аператыўнай распрацоўкі КДБ і Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. У поле зроку праваахоўных органаў трапілі галоўны
Ежедневник