У Беларусі бракуе лекараў-дыетолагаў

Источник материала:  
26.08.2010 17:28 — Новости Общества
У Беларусі бракуе лекараў-дыетолагаў, паведаміў галоўны пазаштатны дыетолаг Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры гастраэнтэралогіі і нутрыцыялогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА) Юрый Марахоўскі 26 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Забяспечанасць лекарамі-дыетолагамі складае 0,4 на 100 тысяч чалавек, а гэта вельмі мала, падкрэсліў Марахоўскі. У еўрапейскіх краінах забяспечанасць дыетолагамі вагаецца ад 35 да 130 на 100 тысяч насельніцтва. У ЗША на 100 тысяч жыхароў прыпадае 60, а ў Японіі 333 дыетолагі.

Марахоўскі падкрэсліў важнасць спецыялістаў гэтага профілю, паколькі ў Беларусі недастаткова інфармацыі аб правільным харчаванні. У Беларусі людзі часта не ведаюць, куды звярнуцца для вырашэння праблемы лішняй вагі, якую зведваюць да чвэрці насельніцтва краіны. Імкнучыся да аптымальнай вагі, людзі часта садзяцца на дыеты, якія падрываюць здароўе, зазначыў спецыяліст.

Пры гэтым Марахоўскі падкрэсліў, што ў Беларусі рыхтуюць лекараў-дыетолагаў на кафедры гастраэнтэралогіі і нутрыцыялогіі БелМАПА, дзе на курс «Клінічная нутрыцыялогія» праводзіцца набор урачоў усіх спецыяльнасцяў.

Аднак Марахоўскі зазначыў, што групы не заўсёды ўкамплектоўваюцца. Загадчык кафедры БелМАПА выказаў меркаванне, што «на месцах не разумеюць значэння ўрачоў гэтай спецыяльнасці». Між тым, сказаў ён, без урача-дыетолага немагчыма вызначыць праграму харчавання для кожнага канкрэтнага пацыента.

Ён падкрэсліў, што зараз функцыі лекараў-дыетолагаў выконваюць у краіне эндакрынолагі і гастраэнтэролагі. Гэтых спецыялістаў, зазначыў Марахоўскі, «крыху больш, чым дыетолагаў, але таксама мала». Аднак у іх, гэтак жа як і ў дыетолагаў, якія працуюць у краіне, «практычна адсутнічае неабходная дыягнастычная база, каб ацаніць стан здароўя асобнага чалавека, яго рызыкі пры спробе скідвання масы цела да нейкіх велічыняў».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Преступления против стариков нужно квалифицировать как преступления против человечности - мнение специалиста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика