Кіраўнік коннай паліцыі Вільні адпушчаны на волю

Источник материала:  
25.08.2010 23:21 — Новости Общества
Прэзідэнт Літвы загадзя ведала пра будучае вызваленне.

Ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі пры Вільнюскім галоўным камісарыяце Лайманас Банкаўскас, паўтара тыдня таму затрыманы ў Беларусі, адпушчаны на волю. Пра гэта паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі.

«Грамадзянін Літвы Лайманас Банкаўскас вызвалены з-пад варты следчым тэрытарыяльнага органа КДБ Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з ч. 4 арт. 119 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь паводле ўзгаднення з пракуратурай Гродзенскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні ЦІГС, размешчаным на сайце КДБ.

Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня ў Ашмянах (Гродзенская вобласць). У яго знайшлі 45,5 грама амфетаміну. Банкаўскас падазраваўся ў парушэнні артыкула 228 Крымінальнага кодэкса Беларусі (кантрабанда) і артыкула 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ва ўчыненні злачынства). Літоўскі паліцэйскі ўтрымліваўся ў следчым ізалятары Гродна.

Банкаўскас адмаўляў сваю віну. Сваякі сцвярджаюць, што наркотыкі яму падкінулі.

19 жніўня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце выказала надзею на тое, што «кіраўніцтва Беларусі, разумеючы далікатнасць сітуацыі, забяспечыць хуткае і аб’ектыўнае расследаванне». «Гэты інцыдэнт не павінен нанесці шкоду развіццю двухбаковых стасункаў паміж краінамі», — падкрэсліла Грыбаўскайце.

Сёння раней у часе сустрэчы з пасламі Грыбаўскайце дадала, што чакае «добрых навінаў» зь Беларусі адносна Банкаўскаса.

Падзяліцца навіной: 
Аляксей Арэшка, БелаПАН; СГ

←Задержанный с наркотиками Лаймонас Банкаускас освобожден

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика