Севярынец падтрымаў прапанову Пазняка аб'явіць 2011 год Годам незалежнасці

Источник материала:  
25.08.2010 17:17 — Новости Общества

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец падтрымлівае прапанову Зянона Пазняка аб’явіць 2011 год Годам незалежнасці. Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД.

З гэтай ініцыятывай лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк выступіў 20 жніўня ў эфіры радыё «Свабода».

25 жніўня 2011 года спаўняецца 20 гадоў з моманту юрыдычнага аднаўлення незалежнасці Беларусі. У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закона. Тым самым беларускія законы атрымалі вяршэнства над законамі СССР. Галасаванне праходзіла на сесіі, якая была скліканая адразу пасля паражэння жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай апазіцыі БНФ на чале з Пазняком большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета прагаласавалі за незалежнасць Беларусі дэ-юрэ. Дэ-факта Беларусь набыла незалежнасць у снежні 1991 года, пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў, вынікам якіх стаў развал Савецкага Саюза.

«У той час як пайшоў 20-ы год рэальнага дзяржаўнага суверэнітэту, незалежнасць Беларусі па-ранейшаму застаецца галоўным пунктам парадку дня ў Беларусі. Рэальнай незалежнасці — эканамічнай, палітычнай, культурнай — нам яшчэ трэба дамагчыся», — перакананы Севярынец.

Паводле меркавання палітыка, «усе беларусы павінны ўспрыняць абарону незалежнасці як свой абавязак».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Оппозиция поздравила белорусов с 19-летием независимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика