Беларусь не стане прычынай катастрофы на Шацкіх азёрах?
«Мы вывучылі дадзеную сітуацыю. Працэсы, якія адбываліся ў Шацкіх азёрах, пачаліся яшчэ ў пачатку
У ліпені 2010 валынская абласная арганізацыя партыі «За Украіну!» заклікала ўкраінскія ўлады прыняць меры для абароны Шацкіх азёраў ад дзеянняў Беларусі. Украінцы спрабуюць прыцягнуць міжнародную ўвагу да праекта «Распрацоўка крэйдавых залежаў радовішча» Хаціслаўскае». Таму што, па экспертных ацэнках, праект прывядзе да негатыўных наступстваў для запаведнай зоны, у якой знаходзяцца Шацкія азёры.
У прыватнасці, вынікам старту здабычы крэйды ў радовішчы можа стацца знікненне шэрагу відаў мясцовай флоры і фауны, зніжэнне ўзроўню грунтовых вод, магчыма, знікненне некаторых азёр на тэрыторыі Ратнаўскага раёна і абмяленне азёраў у Шацкім парку. Усё гэта, паводле меркавання партыі «За Украіну», прывядзе да экалагічнай катастрофы, негатыўныя наступствы якой будуць адчувальнымі як для Валынскай вобласці, так і Украіны ў цэлым, для якой падобныя дзеянні Беларусі можна расцаніць як замах на яе нацыянальныя інтарэсы.
Нягледзячы на перасцярогі ўкраінскага боку, беларускае Мінпрыроды працягвае падрыхтоўку да рэалізацыі праекта і спрабуе дамовіцца:
«Мы цяпер знаходзімся у стадыі перамоўных адносінаў з Украінай. Нашы аргументы гавораць аб тым, што распачатыя прэвентыўныя меры, якія мы закладваем на тэхнічныя рашэнні, не прывядуць да сур’ёзных зменаў у сістэме Шацкіх азёр і, зразумела, нашай ракі Прыпяць», — кажа Сяргей Заўялаў.
НШ