Ураганы пашкодзілі болей за 2 млн. кубаметраў лесу

Источник материала:  
25.08.2010 16:06 — Новости Общества
"З пажарамі ў нас не такі сумны стан як у Расійскай Федэрацыі. — 

сказаў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навальнага асяроддзя РБ, Анатолій Ліс, падчас прэс-канферэнцыі 25 жніўня. У Беларусі пажары лакалізаваныя, яшчэ ў перыяд іх з’яўлення. Дакладныя страты ад пажараў пакуль не падлічаны. Аднак намеснік міністра зазначыў, што нашмат большыя праблемы ў Беларусі стварылі ўраганы і тут ужо ёсць лічбы.

Ураганы пашкоджана болей за 2 млн. кубаметраў драўніны, у тым ліку болей за 400 тысяч кубаметраў у нацыянальных парках.

«Сёння цэлая праблема, што з гэтым рабіць. Там ёсць участкі, якія звычайна ахоўваюцца, у якіх нельга выпільваць дрэвы. Вось тут болей праблемаў, чым з пажарамі. Стыхія ёсць стыхія».

Мінпрыроды і Міністэрсту лясной гаспадаркі даручана да 31 снежня скончыць дабраўпарадкаванне тэрыторый, якія пацярпелі сёлета ад ураганаў.

Падзяліцца навіной: 
Настасся Шамрэй

←На Гродненщине увеличивается количество суицидов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика